Пайшла прыватызацыя. Беларусь прадала свой пакет у «Міжнароднай калійнай кампаніі». Каму — не паведамляецца
ААТ «Беларуськалій» прадаў свой пакет акцый у ЗАТ «Міжнародная калійная кампанія». Сярод патэнцыйных пакупнікоў, з якімі ішлі перамовы, былі замежныя кампаніі.
Рашэнне пра продаж пакета акцый прыняў уласнік беларускага акцыянернага таварыства, якім з’яўляецца дзяржава. Рэспубліцы Беларусь належыць 100% акцый «Беларуськалія».
Беларускае акцыянернае таварыства было ўладальнікам 33% пакета акцый ЗАТ «Міжнародная калійная кампанія».
Падрабязнасці ўгоды не паведамляюцца.
Каментары