Грамадства77

Пасля расійскіх журналістаў будзем «акучваць» еўрапейскіх

На канец чэрвеня запланаваны прыезд у Беларусь вялікай групы еўрапейскіх журналістаў.

На канец чэрвеня запланаваны прыезд у Беларусь вялікай групы еўрапейскіх журналістаў. У праграме візіту сустрэчы з прадстаўнікамі ўрада, між іншым, з кіраўніком прэзідэнцкай адміністрацыі Уладзімірам Макеем.

Як паведамляе радыё «Рацыя», паездку журналістаў з Польшчы каардынуе Еўрапейскі цэнтр геапалітычных даследаванняў. Старшыня цэнтра Марцін Дамагала адзначыў, што прапанова выйшла ад беларускага партнёра «Экоом», і што нявыключана, што з некаторымі журналістамі сустрэнецца Лукашэнка:

— Гэтая паездка фінансуецца беларускім бокам — кожнаму журналісту мы пра гэта паведамілі, як і пра тое, што паездка такая адбудзецца. Мы запытвалі пра ахвотных. Беларускі бок хоча прадставіць сваю рацыю. У гэтай паездцы ўдзельнічаюць журналісты з Польшчы, Нямеччыны, Францыі, але хто персанальна, дык мне невядома. Мы супрацоўнічаем з цэнтрам «Экоом», які дафінансоўвае ўсю паездку.

Нагадаем, што цэнтр «Экоом», які ўзначальвае Сяргей Мусіенка, — тая самая структура, якая падчас прэзідэнцкіх выбараў праводзіць экзіт-пулы, вынікі якіх дзіўным чынам супадаюць з канчатковымі вынікамі галасавання. Але ў дадзеным выпадку паказальна не гэта, а менавіта тое, што беларускі бок пасля перыяду рэзкай канфрантацыі, нарэшце, палічыў неабходным праз журналістаў апраўдацца перад Еўропай.

Каментары7

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць