Музыка4747

Выступ Rockerjoker у Польшчы выклікаў скандал

Частка гледачоў асвістала іх з крыкамі «Падонкі».

Канцэрт дуэта Rockerjoker з Беларусі ў Любліне на акцыі «Ноч культуры» выклікаў неадназначную рэакцыю. Частка гледачоў горача прывітала гасцей канцэрта, а частка асвістала з крыкамі «Падонкі».
Беларускі студэнцкі асяродак у Любліне заявіў пра сваё абурэнне з нагоды запрашэння аўтараў песні «Саня останется с нами».

Дуэт з Беларусі выступаў на вялікай сцэне на Літоўскім пляцы ў самым цэнтры Любліна. Арганізатары вырашылі, што Rockerjoker закрые канцэрт у межах маштабнай акцыі «Ноч культуры», прысвечанай удзелу Любліна у конкурсе на званне культурнай сталіцы Еўропы — 2016.

«Гэта быў шыкоўны канцэрт на шыкоўным мерапрыемстве, — апавядае ўдзельнік Rockerjoker Макс Сіры.
— Не ведаем, чаму нас выставілі граць апошнімі, але было сапраўды крута, на плошчы сабралася некалькі тысячаў чалавек. Нас горача падтрымлівалі, крычалі назву нашай краіны, выклікалі на біс».

Але частцы гледачоў запрашэнне Rockerjoker у Люблін прыйшлося не даспадобы. Выхад на сцэну музыкаў з Беларусі шэраг беларускіх студэнтаў, якія вучацца ў гэтым горадзе, сустрэў крыкамі «Падонкі» і апушчанымі долу вялікімі пальцамі рук.

На інфармацыйнай старонцы Moje Miasto Lublin з’явіўся ліст аднаго з удзельнікаў стыхійнай акцыі на Літоўскім пляцы: «Гэты гурт вядомы ў Беларусі песняй пад назвай «Саня останется с нами», якая стала гімнам выбарчай кампаніі дыктатара Аляксандра Лукашэнкі.

Як вялікі цынізм у дачыненні да палітвязняў ды іх сем’яў можа быць ацэненае выкананне гэтай камандай шансону на расейскай мове
[ў Любліне]».

Гэты ліст падпісаў студэнт Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта Віктар Шукеловіч.

«Дадзены ліст не выклікае ў мяне аніякіх эмоцый, — адказае яму Макс Сіры. — Юнацкі максімалізм. Цемрашальства. Аднабаковасць. Палітызаванасць.
Скажоныя факты. А што да канцэрта, то дзякуй польскай публіцы і арганізатарам. Мы шчыра здзівіліся такому прыёму і радыя таму, як нас віталі. Спадзяемся, што ў нас на радзіме такія мерапрыемствы стануць рэальнасцю».

У Інтэрнэце тым часам ходзіць пародыя на «Саня останется с намі». Яна размешчана на сэрвісе Ю-Туб. Голас належыць вядомаму беларускаму спеваку.

Каментары47

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі47

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Свяцкім палацы раскрылі галерэю партрэтаў рымскіх імператараў. Яны былі схаваныя ад вачэй больш за стагоддзе6

Сацсеткі ў захапленні ад метыленавага сіняга. Ён сапраўды дапамагае?7

Пакроўск і Мірнаград на мяжы падзення. Наколькі там крытычная сітуацыя для Украіны і што будзе далей?13

Абноўлены мост праз Прыпяць у Мазыры засвяціўся ўначы. Яго правяраюць на трываласць1

«Савушкаў прадукт» ад пачатку года атрымаў рэкордныя $135 мільёнаў чыстага прыбытку6

Беларуская фатографка не разумее, чым беларусаў вабіць Еўропа. Ёй папулярна растлумачылі13

Аэрапорт Вільні зноў закрылі з-за шароў з Беларусі25

Дзікабраз, якога бачылі пад Гомелем, уцёк з сядзібы ў Рэчыцкім раёне

«Мае продкі — немцы, але ў душы я рускі». Немец атрымаў шэсць гадоў за шпіянаж. І цікавая паралель са справай Крыгера ў Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі47

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць