Грамадства150150

Пад Гроднам пратэстоўцы перакрылі трасу, уступілі ў супрацьстаянне з амонам

Амон ужыў для разгону страйкоўцаў слезацечны газ, ёсць затрыманыя.

Як паведамілі «Нашай Ніве» чытачы з Гродна, кіроўцы перакрылі трасу да памежнага пераходу Брузгі.

Гэта на мяжы з Польшчай. Незадаволенасць была выкліканая гармідарам на мытні.

Пасля забароны вывазу паліва і спажывецкіх тавараў многіх кіроўцаў сёння заварочвалі назад.
У прыватнасці, не прапускалі тых, хто ехаў другі дзень запар. Гэта выклікала масавае незадавальненне.

Страйк пачаўся прыкладна а 18-й гадзіне. У ім узялі ўдзел больш за сто чалавек. Супраць страйкоўцаў быў высланы амон. Супрацьстаянне відаць на змешчаных вышэй відэа.

Страйкоўцы пабраліся за рукі і ўступілі ў процістаянне з міліцыянтамі. У самы напружаны момант страйкоўцы цытавалі беларускі гімн: «Мы — беларусы, мірныя людзі…». Амон на нейкі час пад апладысменты адступіў.

Да страйкоўцаў прыехаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра. Адбылася кароткая размова, у якой людзі выказалі свае патрабаванні. Шапіра папярэдзіў: хто не разыдзецца, той не будзе начаваць дома.

Прыкладна а 20-й гадзіне быў ужыты слезацечны газ і сілы спецназа выціснулі пратэстоўцаў на ўзбочыну. Ёсць затрыманыя.

Прымежны гандаль быў галоўным заробкам для многіх гарадзенцаў, балазе для прымежнікаў лягчэй вырабіць польскую візу.

Пасля таго як акцыяй пратэсту ў Мінску ўдалося дабіцца зніжэння цэнаў на бензін, у Гродне таксама спадзяюцца дабіцца вяртання ранейшага мытнага рэжыму.

Каментары150

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ16

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

Ад званкоў «з банка» да фэйкавых інвестыцый. Як махляры крадуць грошы з картаў1

Еменскія хусіты заявілі пра сваё далучэнне да вайны супраць Ізраіля4

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць