Грамадства22

Усіх затрыманых у Брэсце адпусцілі без складання пратаколаў

Усіх затрыманых вечарам 15 чэрвеня ў Брэсце падчас маўклівай акцыі пратэсту адпусцілі з міліцыі без складання пратаколаў.

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, з 19.00 да 19.25 на плошчы Леніна, дзе праходзіла акцыя, супрацоўнікі міліцыі затрымалі 10 чалавек. Гэта мясцовыя актывісты аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзмітрый Шурхай і Арцём Палачанін; актывіст «Маладога фронту» (Чэхія) Яўген Скрабец; старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі БСДП (Грамада) Ганна Канюс і актывіст гэтай партыйнай структуры Андрэй Ваўчок; брэсцкі каардынатар руху «За Свабоду» Дзяніс Турчаняк; карэспандэнт «Брестской газеты» Станіслаў Коршунаў; фотакарэспандэнт сайта «Віртуальны Брэст» Дзмітрый Босак; незалежны журналіст Міхаіл Ільін і брэстаўчанін Суханос.

У аўтазаку іх даставілі ў Ленінскі РАУС Брэста. У райаддзеле міліцыі ў іх праверылі дакументы, знялі на відэа, у Ганны Канюс узялі адпячаткі пальцаў.

У 20.20 першымі адпусцілі Канюс і Коршунова. Затым пачалі адпускаць іншых. Да 20.45 былі адпушчаны ўсе.

«Усе гэтыя затрыманні з’яўляюцца адвольнымі. Людзі проста знаходзіліся на плошчы, і рэальна немагчыма ідэнтыфікаваць удзельнікаў акцыі, таму што яна праходзіла без якой-небудзь візуалізацыі. Таму „пад раздачу“ трапілі журналісты і грамадзяне, якія проста праходзілі па плошчы», — пракаментаваў інцыдэнт праваабаронца.

Ён падкрэсліў, што акцыя, якая прайшла ў такім фармаце, не трапляе пад дзеянне закона «Аб масавых мерапрыемствах».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы52

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на змаганне са снегам вывелі больш за 1550 дворнікаў3

Колькасць загінулых у кавярні ў акупаваных Хорлах вырасла да 27, але Украіна адмаўляе датычнасць6

Начальніцу з Міністэрства спорту звольнілі з незвычайнай фармулёўкай4

Расійскі камбат пасварыўся з начальнікам і прапаў назаўсёды. Той урэшце прызнаўся ў забойстве — але пасля расстралялі і яго17

45‑гадовага ацэншчыка са Смалявічаў асудзілі па «справе Гаюна». Вось што пра яго вядома

Эксперты папярэджваюць пра небяспеку кітайскіх аўто10

Памерла маці Кацярыны Ваданосавай5

Жанчынам далі каманду радавацца: на заяву Лукашэнкі адрэагавалі прапагандысткі ды штатныя прыгажуні19

Трамп прымае вялікую дозу аспірыну для разрэджвання крыві. Праз гэта ў яго лёгка з'яўляюцца сінякі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы52

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць