28 чэрвеня а19-ай у кнігарні «логвінаЎ» адбудзецца чытанне стыпендыята Еўрапейскай сеткі літаратурных цэнтраў HALMA Урса Манхарта.
Швейцарскі пісьменнік Урс Манхарт нарадзіўся ў 1975 годзе ў Рорбаху, жыве і працуе ў Берне.
Як пісьменнік набыў папулярнасць дзякуючы свайму дэбютнаму раману «Рысь», што выйшаў у 2004 годзе; кніга стала бестселерам і на сённяшні дзень перавыдавалася чатыры разы.
У 2006 годзе пабачыў свет другі раман Манхарта пад назвай «Анамалія геамагнітнага поля на паўднёвым усходзе ад Дамадасолы», за які ён у 2007 годзе быў узнагароджаны Кніжнай прэміяй кантона Берн.
У 2008 годзе выйшла «Кур’ерская навэла альбо Звязка ключэй Антоніі Сэтэмбрыні, якую яшчэ трэба таемна перадаць».
Каментары