Беларуская чыгунка 1 ліпеня пачне тэставую эксплуатацыю з пасажырамі электрацягнікоў ЭПГ, прызначаных для гарадскіх ліній новага фармату пасажырскіх перавозак.
Паводле інфармацыі
Мінчане і госці сталіцы змогуць ацаніць найноўшыя тэхналагічныя магчымасці рухомага саставу. Падчас тэставай эксплуатацыі будзе праведзены маніторынг аказання новых відаў паслуг і выпрацаваны прынцыпы абслугоўвання пасажыраў у ЭПГ, уключаючы рэалізацыю праязных дакументаў у салонах электрацягнікоў, аказанне сэрвісу на сучасным узроўні, камфорту, інфармацыйнага абслугоўвання і даступнасці для ўсіх катэгорый насельніцтва.
Рэгулярны рух па маршруце гарадскіх ліній будзе адкрыты пасля завяршэння рэканструкцыі чыгуначнай інфраструктуры і падвядзення вынікаў тэставай эксплуатацыі.
Беларуская чыгунка ў сакавіку 2010 года заключыла кантракт са Stadler на пастаўку 10 электрацягнікоў. Кошт кожнага складае каля 6 млн. еўра. У лютым гэтага года Stadler даставіў у Беларусь два электрацягнікі для ўнутрыгарадскіх перавозак. Да канца года БЧ атрымае яшчэ тры электрацягнікі, а ў 2012 годзе — астатнія пяць саставаў.
Каментары