Меркаванні133133

Рыгор Кастусёў: У «маўклівых рэвалюцый» поспеху не будзе

Экс-кандыдат у прэзідэнты параўнаў акцыі па серадах з каўбаснымі бунтамі.

Намеснік старшыні Партыі БНФ, экс-кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў крыху скептычна ставіцца да падобных акцый.

«Па-першае, людзі не разумеюць самі, чаго яны хочуць гэтым дамагчыся. Сабраліся, пастаялі. І што далей? Збярэцца ў наступны раз 10 тысяч. І, зноў жа, што далей? — здзіўляецца Кастусёў. — Па-другое, арганізатары гэтых акцый заяўляюць, што не хочуць ўключацца ў палітыку, ісці пад нечымі сцягамі.

Але без палітычнай афарбоўкі ў мерапрыемстваў, якія ў свой час трапна назваў Зянон Пазьняк каўбаснымі бунтамі, на мой погляд, поспеху не будзе».

Сам Рыгор Кастусёў не супраць прыйсці на такую акцыю,

аднак пакуль зрабіць гэта яму перашкаджалі «іншыя планы».

Адной з прычын нежадання арганізатараў маўклівых пратэстаў кааперавацца з традыцыйнай апазіцыяй Кастусёў бачыць негатыўнае да яе стаўленне: «На жаль, многія людзі ўспрымаюць і Партыю БНФ, і ўсю апазіцыю так, як ім гэта падае ўлада. Хоць, па сутнасці, мы ўсе хочам аднаго і таго ж».

Ідэю супрацоўніцтва з «Рэвалюцыяй ў сацыяльнай сетцы» у той ці іншай форме Кастусёў ўсё ж не адкідае:

«Але для пачатку нам трэба аб’яднацца з прадстаўнікамі іншых палітычных і грамадскіх арганізацый.
І тады агульнымі намаганнямі мы будзем старацца ўплываць на людзей, якія зьбіраюцца на гэтыя акцыі».

Як на наш рэдакцыйны погляд, так ва ўмовах «феадальнай раздробненасці», якая пануе ў традыцыйнай апазіцыі, яе лідарам проста няма калі вадзіцца з выскачкамі з віртуальнай прасторы. Канкурэнцыя на палітычным полі і так высокая, а кошт пытання аб лідарстве займае дух.

Каментары133

Цяпер чытаюць

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе9

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка і Калеснікава прыехалі ў Германію. Іх сустрэў міністр замежных спраў30

Міністр сувязі паабяцаў за 5 гадоў павялічыць хуткасць мабільнага інтэрнэта ў 4 разы2

«Можна ўявіць, наколькі амаральнай асобай з'яўляецца стваральнік гэтага нялюдскага механізму»20

У Гдыні на тэрыторыі вайсковай часці затрымалі п'янага беларуса1

Ганне Лукашэнка далі прэмію «За духоўнае адраджэнне»13

Амерыканцы ўпершыню запрасілі на перамовы з украінцамі еўрапейцаў, катарца і турка4

У Чэрвеньскім раёне за 185 тысяч даляраў прадаюць сядзібу з 200‑гадовай гісторыяй2

На УНС зацвердзілі праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на пяцігодку. У ёй сем прыярытэтаў5

Загінуў стваральнік неанацысцкай брыгады расійскіх фанатаў «Эспаньёла». Магчыма, забілі пры затрыманні8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе9

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць