Грамадства44

У Варшаве афіцыйна пачаў працу Прэс-Клуб Беларусь

29 чэрвеня ў Варшаве афіцыйна пачаў працу Прэс-Клуб Беларусь. Заснаванне клубу ініцыяваў шэраг знаных беларускіх медыя-асобаў.
На мэце клубу, — дапамагчы беларускім журналістам і іншым медыя-персонам у працы дзеля дэмакратычнай Беларусі і свабоды слова медыяў. Падтрымаў ініцыятыву Прэс-Клуб Польшча.

Сярод заснавальнікаў клубу, — выключна беларусы, — вядомыя журналісты, рэдактары і выдаўцы незалежных беларусіх СМІ: Юлія Слуцкая, Зміцер Новікаў, Аляксандр Старыкевіч, Алесь Ліпай, Аляксандр Уліцёнак, Аляксей Дзікавіцкі, Пётр Марцаў, Віктар Марціновіч.

У сустрэчы ўзялі ўдзел беларускія журналісты, якія працуюць на Беларусь па-за яе межамі, у тым ліку ў Варшаве; еўрапейскія журналісты, якія пішуць пра Беларусь; сябры Press Club Polska.

Пакуль што Прэс-Клуб Беларусь будзе працаваць у Варшаве, на платформе і пры падтрымцы Прэс-Клубу Польшча. «Паводле правілаў сеткі міжнародных клубаў, яны могуць існаваць толькі ў краінах, дзе свабода слова, — не пусты гук, а дзейснае паняцце.

І як толькі свабода слова станецца ў Беларусі рэчаіснасцю, прэс-клуб Беларусь будзе функцыянаваць непасрэдна ў Беларусі.
І менавіта дзеля таго, каб перадумовы для гэтага былі, — мы сёння пачынаем працу нашага клубу», — сказала на першай сустрэчы Прэс-Клубу Беларусь адна з яго заснавальнікаў Юлія Слуцкая.

Яраслаў Владарчык, прэзыдэнт Press Club Polska, падкрэсліў, што адна з функцый прэс-клуба, — стаць плённай камунікацыйнай платформай для людзей, што працуюць на медыя-прасторы.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Рысь, якая гуляе, мядзведзь і фламінга на фоне правадоў. За каго галасавалі гледачы на конкурсе «Фатограф дзікай прыроды года»1

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць