Усяго патроху77

Кітайскі перл фаташопу

Цяпер яны сталі пасмешышчам для ўсяго інтэрнэту.

Кітайскія чыноўнікі намалявалі ў фаташопе, як яны інспектуюць дарогу. Цяпер яны сталі пасмешышчам для ўсяго інтэрнэту.

Гэта адбылося пасля таго, як на афіцыйным сайце раёна Хуэйлі паўднёва-заходняй правінцыі Сычуань быў апублікаваны адрэдагаваны ў праграме Photoshop здымак, дзе дэманструецца іх «інспекцыя» нядаўна адрамантаванай дарогі. Жыхары, убачыўшы здымкі, абурыліся: добра відаць, што чыноўнікі на праверку не ездзілі — іх проста «ўляпілі», паведамляе брытанскае выданне The Daily Mail.

Адным з першых трывогу з нагоды «ліпавых» фота забіў жыхар правінцыі, зарэгістраваны на партале chinaSMACK пад нікам Fauna. Ён напісаў, што 30 чэрвеня хацеў пачытаць навіны павета Хуэйлі, для чаго зайшоў на афіцыйны сайт.

«Я ўбачыў галоўнае паведамленне аб тым, што ў Хуэйлі адрамантаваная дарога і цяпер яна адпавядае новым стандартам. Узрадаваўся. Аднак пасля таго, як націснуў на навіну і ўбачыў здымак, — абпляваўся! Нават я, дылетант у Photoshop, зразумеў, што здымак, на якім на дарозе стаяць чыноўнікі — падробка», — абурыўся кітаец.

Неўзабаве фота «ліпавай інспекцыі» знікла з сайта, але дадзеная выява ўжо распаўсюдзілася ў Сетцы, і карыстальнікі сталі ствараць свае версіі кітайскай нагляднай агітацыі, прычым значна больш рэалістычныя.

«Дзяржаўныя служачыя былі размешчаны на фота па памылцы. Мясцовыя ўлады ўсьведамляюць усю маштабнасць такой хібы. Мы прыносім свае выбачэнні», — паведаміў прэс-сакратар мясцовага савета ў Хуэйлі дзяржаўнаму кітайскаму інфармацыйнаму агенцтву «Сіньхуа».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай9

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа і Калас абмяняліся рэзкімі заявамі наконт Украіны4

Спарыш пайшоў да літоўскіх радыкалаў граміць Ціханоўскую. У выніку выслухаў пра «беларускі нацызм» і «праваслаўны зброд»72

У Мінску пагрузчык-экскаватар урэзаўся ў пасажырскі аўтобус

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі69

Пуцін назваў вайну ва Украіне праведнай барацьбой за будучыню пакаленняў16

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай9

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць