Грамадства77

Рух Будучыні запусціў новыя старонкі Вконтакте на замену блакаваным

У прыватнасці, дзейнічае новая «сцяна» і старонка «абмеркаванняў».

Рух Будучыні ўжо запусціў новыя старонкі Вконтакте на замену блакаваным. Нагадаем, што 2 ліпеня ўласнікі Вконтакте заблакавалі суполку «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі». У прыватнасці, дзейнічае новая «сцяна» і старонка «абмеркаванняў». Працуе і старонка з альбомамі.

Калі зайсці на ранейшую старонку групы «Рэвалюцыя праз…», то ўбачыце толькі аб’яву: «Група часова заблакаваная і правяраецца адміністратарамі, бо некаторыя карыстальнікі мяркуюць, што яна не адпавядае правілам сайта».

Блакаванне адбылося паміж 10.00 і 11.00 у суботу 2 ліпеня.

На старонцы групы гучалі заклікі да пратэстаў у дзень параду 3 Ліпеня. У прыватнасці, удзельнікі групы планавалі апладзіраваць у знак пратэсту ў часе выступу Аляксандра Лукашэнкі. Запланаваны таксама масавы пратэст у часе вечаровага салюту. Сілавыя структуры лукашэнкаўцаў заявілі, што будуць разглядаць такія апладысменты як парушэнне правапарадку.

Праз форумы на інтэрнэт-сайтах, у тым ліку і каменты на «Нашай Ніве» адміністратары групы просяць усіх карыстальнікаў накіроўваць лісты на адрас кіраўніцтва сацыяльнай сеткі «Вконтакте» на [email protected] з патрабаваннем «адкрыць групу і не паддавацца на ціск з боку беларускіх спецслужбаў».

Адміністратары мяркуюць, што за банам стаяць беларускія спецслужбы. Яны сцвярджаюць, што задуманыя пратэсты носяць мірны, легітымны характар і адпавядаюць канстытуцыйнаму праву на свабоду сходу і меркавання. Вячаслаў Дзіянаў, адзін з завадатараў пратэсту, на сваіх старонках Вконтакте заклікае ўсіх актывістаў устрымацца ад выкарыстання сімволікі і пазбягаць канфліктаў.

Тым часам блакаваныя і некаторыя іншыя, не такія шматлікія групы Вконтакте, якія мелі антылукашэнкаўскую накіраванасць.

Вконтакте — гэта сетка, створаная ў Расеі. У адрозненне ад Фэйсбука — сеткі, што належыць амерыканцу.

Група «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» на момант блакавання мела каля 20 тысяч сяброў. Менавіта ў ёй нарадзілася ідэя «Вечароў Апладысментаў» — маўклівых пратэстаў у серады, якія распаўсюдзіліся на 50 гарадоў Беларусі.

Суполкі на Фэйсбуку і ў Твітары працягваюць дзейнічаць без перашкодаў.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

НАБУ апублікавала праслухоўванне з Юліяй Цімашэнка АЎДЫЯ20

«Апошняя рэстайлінгавая версія цюбінгу». У Рэчыцы каталіся з горкі… у труне

Уіткаф і Кушнер збіраюцца прыехаць у Маскву і сустрэцца з Пуціным2

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць