Здарэнні44

Жанчына захоўвала ў гаражы 184 тыс. пачкаў цыгарэтаў

Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі міліцыі і падатковай інспекцыі ў Маладзечне канфіскавана больш за 184 тысячы пачкаў цыгарэт беларускіх вытворцаў больш як на 400 мільёнаў рублёў.

Як паведаміла БелаПАН оперупаўнаважаны па асабліва важных справах галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Беларусі Вераніка Пасмецьева, цыгарэты аператыўнікі знайшлі ў гаражы на тэрыторыі прыватнага дома, які належыць непрацуючай мясцовай жыхарцы. Тавар захоўваўся без дакументаў, якія пацвярджаюць легальнасць набыцця.

Зараз па гэтым факце праводзіцца праверка. Высвятляецца, хто набыў цыгарэты — гаспадыня гаража ці яе былы муж, які выкарыстоўвае гараж для захоўвання асабістага мікрааўтобуса, і ці прызначаліся канфіскаваныя тытунёвыя вырабы для нелегальнага вывазу за межы Беларусі. Мужчына працуе ў лакаматыўным дэпо Маладзечна і па родзе сваёй дзейнасці сістэматычна выязджае ў Літву.

Тытунёвыя вырабы будуць канфіскаваны ў даход дзяржавы, а асоба, якая іх захоўвала, будзе прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці.

Усяго ў 2011 годзе з незаконнага абароту выключаны больш як 642 тысячы пачкаў цыгарэт больш як на 1,3 мільярда рублёў. У дачыненні да правапарушальнікаў складзены 182 пратаколы.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране6

Светабнаўляецца6

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Міністра Рыжанкова здымаюць з кіраўніцтва Федэрацыі баскетбола5

На дзяржаўным тэлебачанні прагучала «Купалінка» — яе выканаў сербскі іераманах, які шмат гадоў жыве ў Беларусі1

У Польшчы арыштавалі групу тэлефонных махляроў. Сярод іх былі і беларусы

Пракоп’еў: З каманды ёсць толькі я і Сяргей Ціханоўскі53

Нікол Пашынян выбачыўся перад сваёй жонкай4

13‑гадовая Аліса Цеплякова — дачка камуніста са Шклова — скончыла ўніверсітэт. Але да навуковай працы ёсць пытанні ў сістэмы «Антыплагіят»32

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране6

Светабнаўляецца6

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць