Меркаванні

Еўрапейскі дыпламат: «Мы прызвычаіліся да несур’ёзных Лукашэнкавых заяваў»

Высокі прадстаўнік Еўрасаюза ўпэўнены, што санкцыі даюць эфект.

Міраслаў Лайчак, высокі прадстаўнік Эўрапейскай службы замежнапалітычнай дзейнасьці, выказаў упэўненасьць, што санкцыі, уведзеныя Эўразьвязам у адносінах да прадстаўнікоў афіцыйнага Менску, прыносяць плён.

На думку Лайчака, апошнія акцыі маўклівага пратэсту ў Беларусі сьведчаць, што Аляксандар Лукашэнка траціць свой татальны кантроль над краінаю:

«Гэта дае нам вельмі ясны сыгнал, што рэжым траціць кантроль. Яно відаць, у прыватнасьці, з таго, што апошнія дэманстрацыі не былі абумоўленыя палітычнымі матывамі, а былі выкліканыя цяжкім эканамічным і сацыяльным становішчам людзей. Вось жа тое, што адбываецца цяпер у Беларусі, мае вялікае значэньне».

Зь леташняга сьнежня Міраслаў Лайчак займае пасаду дырэктара-распарадчыка ў пытаньнях Расеі, «Усходняга партнэрства» і Заходніх Балканаў у новай дыпляматычнай структуры Эўразьвязу — Эўрапейскай службе замежнапалітычнай дзейнасьці. Сярод іншага Лайчак працаваў і над фармуляваньнем брусэльскага адказу ўладам Беларусі пасьля гвалтоўнага здушэньня пасьлявыбарчых пратэстаў.

На сёньняшні дзень у сьпіс прадстаўнікоў афіцыйнага Менску, на якіх пашыраюцца візавыя і фінансавыя санкцыі Эўразьвязу, уключаныя 193 чалавекі і 3 юрыдычныя асобы.

Лайчак адмовіўся спэкуляваць на тэму,

ці дапоўняць міністры замежных справаў краін Эўрапейскага Зьвязу названы сьпіс — у адказ на рэпрэсіі ўладаў Беларусі ў адносінах да ўдзельнікаў маўклівых пратэстаў:

«Я думаю, прынятыя меры працуюць. Гэта прызнаюць дэмакратычныя сілы ў Беларусі. Гэта меры, якія не даюць вынікаў адразу, але няма сумневу, што яны прыносяць плён. Няма сумневу, што рэжым вельмі добра разумее і адчувае ўсе гэтыя меры. Мы стараемся, каб нашыя пасланьні рэжыму ў Менску былі гранічна ясныя. Мы ня будзем мець зь ім дачыненьняў да часу, пакуль ён ня вызваліць і не рэабілітуе ўсіх палітычных вязьняў».

Лайчак таксама адрэагаваў на нядаўнія словы Аляксандра Лукашэнкі пра гатовасьць выслаць усіх беларускіх палітвязьняў у Эўрапейскі Зьвяз:

«Мы прызвычаіліся да дзіўных, сьмешных, несур’ёзных Лукашэнкавых заяваў, і гэтая заява — адна з такіх. Мы хочам нармалізацыі сытуацыі ў Беларусі і павагі да эўрапейскіх каштоўнасьцяў, да закону, да правоў, якія гарантаваныя грамадзянам Беларусі іх канстытуцыяй, аднак не забясьпечваюцца ў рэальным жыцьці. Гаворка не пра тое, што Эўрапейскі Зьвяз хоча забраць тую ці іншую асобу і прыняць яе на нашай тэрыторыі, гаворка пра тое, каб палепшыць умовы для жыцьця людзей у Беларусі. Такіх сыгналаў і знакаў мы чакаем ад Менску, але дасюль не атрымліваем».

Эўрапейская служба замежнапалітычнай дзейнасьці пакуль што ўстрымліваецца ад далейшых абмежавальных захадаў у адносінах да афіцыйнага Менску, у прыватнасьці ад выключэньня Беларусі з праграмы «Ўсходняе партнэрства». Міраслаў Лайчак падкрэсьліў, што пры кожным наступным кроку з боку Эўразьвязу трэба ўлічваць узьдзеяньне, якое ён можа мець для беларускага жыхарства:

«Пры нашых намаганьнях мы стараемся дакладна вывяраць падыходы, каб быць цьвёрдымі ў адносінах да рэжыму і да тых, хто асабіста бярэ ўдзел у антыдэмакратычных дзеяньнях, і ў той жа час не пакараць невінаватых грамадзянаў, не адказных за тое, што адбываецца. Вось жа ўсе прапановы, якія мы разглядаем, ацэньваюцца менавіта з гэтай пэрспэктывы».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Наталля Эйсмант можа ўсё». Арыштаваны за хабары дырэктар Палаца Рэспублікі ўжо на свабодзе і нават з новай пасадай12

«Наталля Эйсмант можа ўсё». Арыштаваны за хабары дырэктар Палаца Рэспублікі ўжо на свабодзе і нават з новай пасадай

Усе навіны →
Усе навіны

У іспанскім горадзе на месяц забаранілі браць сабе з прытулкаў чорных катоў1

У Арэнбургу зноў загарэўся атакаваны дронамі завод «Газпрама»3

Аштрафавалі за тое, што накапаў пяску19

Сілавікі выкупілі на дзень аквапарк «Лебядзіны» для ідэалагічнага мерапрыемства6

«Кіберпартызаны» заявілі, што здабылі базу даных даносчыкаў КДБ52

Як лідар АГП Мікалай Казлоў выглядаў пасля калоніі ФОТАФАКТ4

На МКАД малады кіроўца ўрэзаўся ў слуп, пацярпела дзяўчына. А скончылася ўсё вяселлем2

На дачы пад Чавусамі загінуў пенсіянер — ён праверыў уцечку газу агнём

Беларускі фермер паказаў, як збірае ўраджай. Народ у захапленні — відэа збіраюць мільёны праглядаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Наталля Эйсмант можа ўсё». Арыштаваны за хабары дырэктар Палаца Рэспублікі ўжо на свабодзе і нават з новай пасадай12

«Наталля Эйсмант можа ўсё». Арыштаваны за хабары дырэктар Палаца Рэспублікі ўжо на свабодзе і нават з новай пасадай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць