Грамадства44

Колькасць абітурыентаў-завочнікаў будзе змяншацца

Колькасць абітурыентаў-завочнікаў паступова будзе змяншацца ва ўсіх ВНУ Беларусі.

Аб гэтым заявіў сёння на прэс-канферэнцыі першы намеснік міністра адукацыі Беларусі Аляксандр Жук.

Паводле слоў першага намесніка міністра, цяпер прадугледжваецца змяненне суадносін па падрыхтоўцы спецыялістаў на дзённай і завочнай форме ў прыватных ВНУ. У бягучым годзе плануецца набраць не больш як 60 працэнтаў абітурыентаў на завочную форму навучання, раней гэта лічба дасягала 70 працэнтаў. Астатнія абітурыенты будуць залічвацца на дзённую форму навучання. У перспектыве колькасць абітурыентаў-завочнікаў будзе змяншацца ва ўсіх ВНУ краіны, сказаў Аляксандр Жук.

У першую чаргу гэта дасць магчымасць значна палепшыць якасць падрыхтоўкі спецыялістаў.

«Мы за колькасцю не гонімся»,
 — падкрэсліў першы намеснік міністра. Паводле яго слоў, скарочаны набор на юрыдычныя і эканамічныя спецыяльнасці і набор замежных студэнтаў.

Аляксандр Жук паведаміў, што лічбы прыёму ў ВНУ краіны апошнім часам стабілізаваліся. У гэтым годзе набор абітурыентаў на бюджэтную дзённую форму навучання скарочаны на 300 чалавек, на платную — на 800 чалавек.

Гаворачы аб размеркаванні выпускнікоў, Аляксандр Жук адзначыў, што гэтыя пытанні адрэгуляваны ў адукацыйным кодэксе, які ўступае ў дзеянне з 1 верасня. «З верасня мы пераходзім на падрыхтоўку спецыялістаў на дагаворнай аснове. Усе студэнты будуць заключаць дагаворы, у якіх будуць агаворвацца ў тым ліку пытанні размеркавання», — праінфармаваў ён.

Калі выпускнік ВНУ, бюджэтнік, адмаўляецца працаваць па размеркаванню, у гэтым выпадку прадугледжана кампенсацыя кошту навучання. Выпускнік павінен вярнуць дзяржаве сродкі, затрачаныя на яго падрыхтоўку. Калі ён адмаўляецца кампенсаваць сродкі, пытанне будзе разглядацца ў судовым парадку. У кожнай установе адукацыі будзе створана камісія, якая прыме рашэнне або аб кампенсацыі сродкаў дзяржаве, або аб вызваленні ад кампенсацыі.

Вызвалены ад кампенсацыі сродкаў, затрачаных дзяржавай на навучанне, могуць быць толькі асобы, якія маюць дзіця інваліда, і асобы, якія прымаюцца ў год атрымання адукацыі на навучанне ва ўстанову адукацыі больш высокага ўзроўню за кошт сродкаў бюджэту

Каментары4

Цяпер чытаюць

Чаму беларусы купляюць расійскія «Лады» і чаму ад іх плююцца2

Чаму беларусы купляюць расійскія «Лады» і чаму ад іх плююцца

Усе навіны →
Усе навіны

Нідэрланды пайшлі па шляху Трампа — плануюць высылаць мігрантаў ва Уганду6

Беларуска Вера Краўцова, якую забілі ў М'янме, вылецела з Тайланда добраахвотна13

Дураў прайшоўся па Францыі і прапанаваў выкупіць выкрадзеныя з Луўра каштоўнасці5

Сарказі прыехаў у турму адбываць тэрмін. Яго суправаджала жонка Карла Бруні5

МЗС Польшчы: Не можам гарантаваць, што ў выпадку пралёту над тэрыторыяй краіны самалёт Пуціна не будзе пасаджаны для арышту10

«Я трываў». Айцішнік пражыў 5 гадоў без сэксу. Чаму людзі займаюцца гэтым усё радзей?35

Восем чалавек затрыманы ў Польшчы па падазрэнні ў падрыхтоўцы дыверсій

Кіраўніцу аддзела продажаў сеткі крамаў ОМА асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»1

Зграя ваўкоў збегла з Беларусі ў Літву ВІДЭА13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму беларусы купляюць расійскія «Лады» і чаму ад іх плююцца2

Чаму беларусы купляюць расійскія «Лады» і чаму ад іх плююцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць