Грамадства

Прысуды Усу, Статкевічу, Класкоўскаму, Грыбкову, Квяткевічу, Буланаву і Пазняку пакінулі без зменаў

Мінгарсуд сёння разглядае касацыйныя скаргі на прысуды за Плошчу экс-кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі Міколы Статкевіча і Дзмітрыя Уса, а таксама журналісткі Ірыны Халіп.

Мінскі гарадскі суд пакінуў без змены прыгаворы, вынесеныя судом Ленінскага раёна сталіцы экс-кандыдатам у прэзідэнты Мікалаю Статкевічу і Дзмітрыю Усу, а таксама яшчэ пяці ўдзельнікам падзей 19 снежня 2010 года — Аляксандру Класкоўскаму, Арцёму Грыбкову, Аляксандру Квяткевічу, Дзмітрыю Буланаву і Андрэю Пазняку. Такое рашэнне прыняла 19 ліпеня судовая калегія пад старшынствам Сяргея Хрыпача.

Пракурор Антон Загароўскі заявіў, што лічыць неабгрунтаванымі касацыйныя скаргі асуджаных. Паводле яго слоў, высновы абароны не абгрунтаваныя, таму што абвяргаюцца фактамі ў прыгаворы. Пракурор упэўнены, што ўдзельнікі масавых беспарадкаў спрабавалі прарвацца праз ачапленне міліцыі ў Дом урада. Апрача таго, мяркуе Загароўскі, знойдзеныя на плошчы палкі, жалезныя пруты, бутэлькі і іншыя прадметы сведчаць пра змову ўдзельнікаў масавых беспарадкаў на ўчыненне супрацьпраўных дзеянняў.

Нагадаем, 26 мая суд пад старшынствам Людмілы Грачовай прыгаварыў Статкевіча да шасці гадоў пазбаўлення волі, Уса — да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд устанавіў, што Статкевіч і Ус рыхтавалі масавыя беспарадкі і неаднаразова абмяркоўвалі гэту тэму. Апрача таго, Ус збіраў звесткі аб дыслакацыі падраздзяленняў міліцыі на Кастрычніцкай плошчы і каля Адміністрацыі прэзідэнта і перадаваў іх Статкевічу. Суддзя Грачова таксама заявіла, што Статкевіч і Ус узначальвалі "натоўп, які бясчынстваваў", падчас шэсця па праспекце Незалежнасці.

Аляксандр Класкоўскі прыгавораны да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Арцём Грыбкоў — да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з прымусовым лячэннем ад алкагалізму, Аляксандр Квяткевіч — да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Дзмітрый Буланаў — да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Андрэй Пазняк — да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

На сённяшнім пасяджэнні судовай калегіі ніводны з асуджаных не прысутнічаў.

15 ліпеня калегія Мінгарсуда пакінула без змены прыгавор экс-кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саннікаву. Найбліжэйшымі днямі Саннікаў павінен быць этапаваны з Мінска ў наваполацкую калонію.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

Кіруючая партыя Германіі хоча высылаць сірыйцаў, якія беглі ад грамадзянскай вайны, назад на радзіму — нават рэгулярнымі рэйсамі12

Упершыню за больш як паўстагоддзя людзі зноў паляцяць да Месяца13

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС11

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

«Змена даты ў календары не спыняе вайны ні на хвіліну». Як сустракалі і што елі на Новы год ваяры Палка Каліноўскага?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць