Грамадства

Падчас учарашняй акцыі пратэсту ў Беларусі было затрымана 30 чалавек

З іх 20 у Мінску.

Паводле звестак праваабаронцаў, 20 ліпеня падчас чарговай акцыі маўклівага пратэсту ў розных гарадах Беларусі было затрымана прыкладна 30 чалавек.

Апрача Мінска затрыманні праводзіліся ў Брэсце, Гродне, Белаазёрску, Наваполацку, Ваўкавыску.

У Мінску затрыманы 20 чалавек.
Як паведаміла праваабаронца Наста Лойка, іх даставілі ў РАУС Цэнтральнага раёна. Хутка двух непаўналетніх адпусцілі, адну дзяўчыну павезлі на машыне хуткай дапамогі ў клініку, 17 чалавек адправілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, дзе яны будуць знаходзіцца да суда. Сярод затрыманых — грамадзянка Расіі Анастасія Вярчанкова.

Справы павінны быць разгледжаны сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска.

Праваабаронцам пакуль невядома, якія абвінавачанні выставяць затрыманым.

Паводле інфармацыі праваабарончага сайта www.spring96.org,

больш як 10 чалавек былі затрыманы ўчора прыкладна ў 21.00 каля сталічнага клуба «6А».
Затрыманне праводзілі людзі ў цывільным. Афіцыйнай прычынай затрымання была названа неабходнасць праверкі на алкаголь. Затрыманыя былі дастаўлены ў Ленінскі РАУС. Ці складзены на іх пратаколы, праваабаронцам пакуль невядома.

Учарашняя акцыя маўклівага пратэсту, як і ўсе папярэднія, была арганізавана з ініцыятывы інтэрнэт-групы «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі». У Мінску арганізатары пасля інтэрнэт-галасавання вярнуліся да ранейшага месца правядзення акцыі — Кастрычніцкай плошчы. Апошнія два разы ўдзельнікі збіраліся ў цэнтральных пунктах раёнаў і каля буйных гандлёвых цэнтраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні13

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

Францыя затрымала ў Міжземным моры танкер расійскага ценявога флоту10

Ці ўключацца вызваленыя палітвязні ў выбары ў Каардынацыйную раду? Энтузіязму пакуль не відаць3

У Мінск зноў вяртаюцца гарадскія электрычкі1

У мінскім метро расказалі, што хаваецца за загадкавымі дзвярыма на сценах станцый4

Арына Сабаленка стала тварам люксавага брэнда «Гучы»12

Неагатычны цуд Палесся вяртаецца да жыцця: у Закозелі адкрылі адрэстаўраваную капліцу Ажэшкаў15

«Прыязджаюць у радзільню ў стане ап’янення». Кіраўнік Кузбаса, дзе адбылася масавая смерць немаўлят, абвінаваціў мам11

У Давосе пачалася сустрэча Зяленскага і Трампа

Што вядома пра 27‑гадовага загінулага добраахвотніка Аляксея Лазарава3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні13

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць