Грамадства44

Кэтрын Эштан асудзіла прывядзенне ў выкананне ў Беларусі чарговых смяротных прыгавораў

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан 22 ліпеня ў Бруселі выступіла з заявай, у якой асудзіла прывядзенне ў выкананне смяротных прыгавораў у Беларусі.

«Я рашуча асуджаю смяротную кару Алега Грышкаўцова і Андрэя Бурдыкі, прыгавораных у Беларусі да смерці ў маі 2010 года, пра якую паведамілі дзяржаўныя СМІ», — цытуе Эштан яе прэс-служба.

«Я ведаю пра жудасныя злачынствы, учыненыя гэтымі двума асобамі, і ў думках я з ахвярамі і іх сем’ямі. Тым не менш Еўрасаюз выступае супраць прымянення смяротнай кары пры любых акалічнасцях», — заявіла кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЕС.

Эштан заклікала Беларусь далучыцца да глабальнага мараторыя на смяротную кару, як да першага кроку да паўсюднай яе адмены.

Пра расстрэл двух гродзенцаў, Алега Грышкаўцова і Андрэя Бурдыкі, стала вядома 20 ліпеня з публікацыі ў газеце «Вечерний Гродно».

Смяротны прыгавор ім вынес 14 мая 2010 года Гродзенскі абласны суд. Грышкаўцова і Бурдыку прызналі вінаватымі адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: «Забойства дзвюх і больш асоб з асаблівай жорсткасцю, спалучанае з разбойным нападам»; «Разбой з прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў»; «Наўмыснае пашкоджанне маёмасці шляхам падпалу»; «Выкраданне малалетняга групай асоб»; «Разбойны напад»; «Замах на крадзеж аўтамашыны» і «Крадзеж дакументаў». Пасля вынясення прыгавору асуджаныя прасілі прэзідэнта аб памілаванні, але атрымалі адмову.

22 ліпеня прывядзенне ў выкананне двух смяротных прыгавораў у Беларусі асудзіў дакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) па Беларусі Андрэс Херкель.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка купіла кватэру ў пісьменніцкім доме, зрабіла там рамонт і праводзіць літаратурныя сустрэчы4

Ларыса Доліна не здаецца — яна хоча спагнаць больш за 2 мільёны даляраў з кур’ераў, якім яна аддала грошы6

Палітычнаму расійскаму блогеру, які хваліць Лукашэнку, забаранілі ўезд у Беларусь6

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў6

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць