Грамадства22

Мінюст: інфармацыя аб пазбаўленні ліцэнзій адвакатак Ганны Бахцінай і Дар'і Ліпкінай непраўдзівая

У абарону адвакатак узнялася вялізная хваля салідарнасці ў свеце.

На сайце Міністэрства юстыцыі з’явілася інфармацыя пад назвай «Аб паклёпніцкай інфармацыі, размешчанай на сайце Рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб’яднання «Беларускі Хельсінкскі Камітэт»

У паведамленні сцвярджаецца, што на сайце РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» была размешчана публікацыя пад загалоўкам «Беларуская праваабарончая супольнасць звярнулася ды спецдакладчыка ААН».

Мінюст сцвярджае, што ў публікацыі

«змешчана беспадстаўнае сцвярджэнне аб тым, што «… адвакат Ганна Бахціна і адвакат Дар’я Ліпкіна… будуць пазбаўленыя ліцэнзіі на адвакацкую дзейнасць». (...) Больш таго, у згаданай публікацыі змяшчаецца таксама беспадстаўнае сцвярджэнне, што Ганна Бахціна і Дар’я Ліпкіна пазбаўленыя адвакацкіх ліцэнзій.

На самай справе названыя асобы маюць адпаведныя ліцэнзіі, ажыццяўляюць адвакацкую дзейнасць,

і пытанне аб пазбаўленні спецыяльных дазволаў не стаіць на парадку дня.
Такім чынам, дадзеная інфармацыя носіць паклёпніцкі характар.

* * *

Нагадаем, што інфармацыя пра тое, што адвакаты Ірыны Халіп і Мікіты Ліхавіда Ганна Бахціна і Дар’я Ліпкіна пазбаўленыя адвакацкіх ліцэнзій, з’явілася пры канцы ліпеня.

Узнялася акцыя падтрымкі адвакатак, самі Дар’я і Ганна не думалі здавацца, а збіраліся абскарджваць рашэнне.

У абарону адвакатак выступілі 5 праваабарончых арганізацый:
Фонд развіцця прававых тэхналогій, Цэнтр па правах чалавека, Дом правоў чалавека, Прававая дапамога насельніцтву і Беларускі Хельсінкскі Камітэт….

Каментары2

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА4

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

«Да шостай ранку пяклі». Як украінцы беларускіх палітвязняў пакармілі6

Спевака, беларуса з афрыканскімі каранямі адправілі ў калонію за ўдзел у пратэстах2

Літоўская паліцыя бярэ на сябе ахову Святланы Ціханоўскай12

У Мінску пачаў працаваць першы навагодні кірмаш

ЗША прыпыняе розыгрыш грын-картаў12

15 гадоў таму адбылася другая Плошча — людзі пратэставалі супраць фальсіфікацыі выбараў-20104

«Шато дэ Пакет»: у сацсетках жартуюць з таго, што «Белавія» пачала наліваць на рэйсах непрыстойна таннае віно3

Лукашэнка на УНС зноў згадаў Пратасевіча: Цяпер ужо вядома, што ён наш чалавек14

Лідары ЕС дамовіліся выдзеліць Украіне 90 млрд еўра. Замарожаныя расійскія актывы выкарыстоўвацца не будуць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА4

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць