Культура3838

Дарафееў пераехаў у Кіеў, будзе весці ток-шоу на Пятым канале

Яно па сваёй форме будзе нагадваць праграму «Выбар+».

Сяргей Дарафееў падпісаў трохгадовы кантракт з украінскім «5 каналам» і будзе рабіць там сваё аналітычнае шоу. Яно па сваёй форме будзе нагадваць праграму «Выбар+», якую Сяргей вёў на АНТ. У Кіеве ён правёў усё лета, а праграма стартуе ўвосені, піша «Комсомольская правда в Беларусі».

Дарафееў будзе весці яе па-расейску, але актыўны асвойвае і ўкраінскую мову. Ягоны тата — украінец, бацькі вучыліся ў Кіеве і размаўлялі па-ўкраінску.

Дарафеева звольнілі з АНТ пасля таго, як ён задаваў сумленныя пытанні кіраўніцы Цэнтрвыбаркама Ярмошынай у вечар пасля выбараў.

Сяргей Дарафееў быў адным з самых папулярных тэлевядучых Беларусі. Ён пачынаў як вядучы навінаў і ранішняга эфіру АНТ. Пасля ён стаў рабіць ток-шоу — самае рэйтынгавае ў краіне. У ім ён пазбягаў палітыкі і вострых кутоў, хоць і дазваляў некаторыя дыскусіі на бяспечныя тэмы грамадства й культуры. Нават гэтым памяркоўным плюралізмам праграма вылучалася на агульным тле лукашэнкаўскага тэлебачання.

19 снежня ў жывы эфіры ён спытаў у Ярмошынай, ці бачыла яна ролік, у якім у тэхнікуме куратарка адной з груп патрабуе ад вучняў з’явіцца на датэрміновае галасаванне і ці з’яўляецца такая сітуацыя парушэннем заканадаўства. «Так, гэта парушэнне», — адказала Ярмошына. «Дык значыцца, выбары прайшлі з парушэннямі?» — падлавіў яе Дарафееў. У выніку Лідзія Ярмошына дэманстратыўна пакінула студыю.

Перадача выклікала асабістае незадавальненне Аляксандра Лукашэнкі, які падчас прэс-канферэнцыі назваў Дарафеева «хлопчыкам-журналістам, якога трэба паставіць на месца».

Неўзабаве пасля гэтага Дарафеева адправілі ў адпачынак, а пасля і зусім звольнілі. Пасля гэтага Дарафееў выбіраў між Масквой і Кіевам. «Белсат» працы Дарафееву не прапаноўваў.

Каментары38

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«У нас ёсць план, як стаць наступнай Фінляндыяй Усходняй Еўропы». Сяргей Ціханоўскі выступіў у Еўрапарламенце36

«У нас ёсць план, як стаць наступнай Фінляндыяй Усходняй Еўропы». Сяргей Ціханоўскі выступіў у Еўрапарламенце

Усе навіны →
Усе навіны

У Туркменістане цяжарная жанчына памерла, бо яе аўтамабіль не пусцілі праз картэж Бердымухамедава10

Былы кіраўнік Рэчыцы трапіў у СІЗА3

Са снежня ў Беларусі запрацуе «фінансавы маркетплэйс» з акцыямі і аблігацыямі дзяржаўных прадпрыемстваў7

У Еўропе ў адзін дзень загарэліся два НПЗ, якія атрымліваюць расійскую нафту2

У Ляхавічах пахваліліся копіяй гістарычнага замка, якая мусіць прыцягнуць турыстаў — чатыры будкі больш нагадваюць прыбіральні12

«Скажы, што ты адмовілася ад мяне». Палітэмігранты расказалі, як іх сем'і жывуць у Беларусі пад ціскам сілавікоў3

У Смаргонскім раёне «Аўдзі» ўшчэнт разбурыла гістарычны помнік7

На фронце забілі сына аднаго з самых няўдалых камандзіраў расійскай арміі2

Саліста гурта «Без Білета» дадалі ва ўкраінскую базу «Міратворац»14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У нас ёсць план, як стаць наступнай Фінляндыяй Усходняй Еўропы». Сяргей Ціханоўскі выступіў у Еўрапарламенце36

«У нас ёсць план, як стаць наступнай Фінляндыяй Усходняй Еўропы». Сяргей Ціханоўскі выступіў у Еўрапарламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць