Грамадства22

Лета адкрывае Другі фронт

На гэтым тыдні тэмпература паветра ў Беларусі чакаецца вышэй за кліматычную норму на 3—5 градусаў.

На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца цёплае надвор’е, на 3–5°С вышэй за кліматычную норму,

паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў на відэабрыфінгу 22 жніўня.

У найбліжэйшыя суткі ноччу надвор’е будзе вызначацца праходжаннем кліматычнага фронту: на большай частцы тэрыторыі чакаюцца дажджы. У дзённыя гадзіны фронт, які будзе адыходзіць, адаб’ецца толькі на паўночна-ўсходняй палове краіны, дзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу плюс 10–16°С, днём плюс 19–25°С.

З серады, 24 жніўня, надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць шырокі антыцыклон з цэнтрам над Прыбалтыкай, які будзе павольна змяшчацца да паўднёва-ўсходняга напрамку.

Дажджы спыняцца, і тэмпература пачне паступова павышацца.

Як паведаміў Рабаў, у сераду прагназуецца пераважна без ападкаў, толькі ў паўночна-ўсходніх раёнах чакаюцца кароткія навальнічныя дажджы. Тэмпература паветра ноччу плюс 9–15°С, днём плюс 20–26°С, у Брэсцкай вобласці да плюс 28°С.

У чацвер таксама чакаецца пераважна без ападкаў, раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра ноччу плюс 9–16°С, днём 21–27°С, па паўднёвым захадзе да плюс 30°С.

У пятніцу і суботу ападкаў не чакаецца, раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ў пятніцу ноччу плюс 8–16°С, днём 22–28°С, па захадзе плюс 29–31°С. У суботу мінімальная тэмпература паветра ноччу 12–19°С,

днём 25–32°С.

У нядзелю, 28 жніўня, у паўночна-заходніх раёнах пройдзе атмасферны фронт, і пераважна па паўночным захадзе чакаюцца кароткія навальнічныя дажджы. Тэмпература паветра ноччу плюс 13–19°С, днём ад плюс 23°С па паўночным захадзе да плюс 31°С па паўднёвым усходзе Беларусі.

Згодна з папярэднім прагнозам, такое надвор’е ў краіне чакаецца да канца жніўня.

У найбліжэйшыя суткі, 23 жніўня, у Мінску прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу і ў першай палове дня дождж, магчыма навальніца, вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 4–5 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 12–14°С, днём 20–22°С. У сераду ападкі спыняцца, прагназуецца пераменная воблачнасць, тэмпература паветра ў дзённыя гадзіны плюс 23–25°С, у чацвер плюс 24–26°С.

Каментары2

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі35

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць