Грамадства2525

Лукашэнка вярнуўся ў Беларусь пасля двухтыднёвай адсутнасці

Чакаецца, што найбліжэйшымі днямі пад яго кіраўнцітвам пройдзе пашыранае пасяджэнне праўлення Нацбанка, дзе будзе прынята «важнае рашэнне» наконт валютна-фінансавай палітыкі.

Як паведаміў кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Павел Лёгкі, кіраўнік дзяржавы прыбыў у Мінск сёння з Сочы, дзе праводзіў кароткатэрміновы адпачынак.
«Заўтра ў прэзідэнта будуць рабочыя сустрэчы, ён прыме з дакладамі некаторых чыноўнікаў», — сказаў Лёгкі.

Ён не назваў дату правядзення пашыранага пасяджэння праўлення Нацбанка з удзелам Лукашэнкі, на якім, як чакаецца, павінны быць прыняты важныя рашэнні ў галіне валютна-фінансавай палітыкі.
Лёгкі толькі заўважыў, што яно павінна адбыцца найбліжэйшым часам.

Дакладную дату пасяджэння БелаПАН не змаглі назваць і ў прэс-службе Нацбанка. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, пасяджэнне можа прайсці 24 ці 25 жніўня.

***

Лукашэнкі не было ў Беларусі з 11 жніўня. Спачатку ён накіраваўся ў Казахстан для ўдзелу ў нефармальным саміце краін АДКБ у Астане. 15 жніўня пачаўся афіцыйны візіт беларускага кіраўніка ў Катар. У Сочы Лукашэнка прыбыў 18 жніўня. 22 жніўня там адбылася яго сустрэча з прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым.

Паводле звестак прэс-службаў прэзідэнтаў РФ і Беларусі, кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі комплекс двухбаковых адносін, пытанні ўзаемадзеяння ў межах Мытнага саюза, абмяняліся меркаваннямі па актуальных міжнародных тэмах.

Лукашэнка і Мядзведзеў «крытычна падышлі да ацэнкі стану беларуска-расійскіх адносін і канстатавалі, што яны не адпавядаюць статусу стратэгічнага партнёрства», адзначыла прэс-служба беларускага прэзідэнта. «Былі названы канкрэтныя праблемы, якія, паводле ўзаемнага меркавання, павінны быць зняты ў найбліжэйшай перспектыве. Прэзідэнты дамовіліся, што пачынаючы з гэтай сустрэчы яны распачнуць шэраг практычных захадаў па аднаўленні высокага ўзроўню партнёрства паміж дзвюма краінамі», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Прэзідэнты папярэдне дамовіліся аб правядзенні ў лістападзе Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы

Каментары25

Цяпер чытаюць

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА4

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

«Да шостай ранку пяклі». Як украінцы беларускіх палітвязняў пакармілі6

Спевака, беларуса з афрыканскімі каранямі адправілі ў калонію за ўдзел у пратэстах3

Літоўская паліцыя бярэ на сябе ахову Святланы Ціханоўскай12

У Мінску пачаў працаваць першы навагодні кірмаш

ЗША прыпыняе розыгрыш грын-картаў12

15 гадоў таму адбылася другая Плошча — людзі пратэставалі супраць фальсіфікацыі выбараў-20104

«Шато дэ Пакет»: у сацсетках жартуюць з таго, што «Белавія» пачала наліваць на рэйсах непрыстойна таннае віно3

Лукашэнка на УНС зноў згадаў Пратасевіча: Цяпер ужо вядома, што ён наш чалавек14

Лідары ЕС дамовіліся выдзеліць Украіне 90 млрд еўра. Замарожаныя расійскія актывы выкарыстоўвацца не будуць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА4

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць