Грамадства1717

Лукашэнка павіншаваў украінца Ступку з народзінамі, а Бураўкін — абыдзецца

Аляксандр Лукашэнка 27 жніўня павіншаваў мастацкага кіраўніка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя І.Франко народнага артыста Украінскай ССР, народнага артыста СССР Багдана Ступку з 70-годдзем.

«Вялікі талент, прыродны шарм і вернасць свайму прызнанню далі Вам магчымасць дасягнуць прафесійных вяршынь і стаць адным з выдатных акцёраў сучаснасці», — гаворыцца ў віншаванні.

«На беларускай зямлі Вы карыстаецеся прызнаннем і любоўю не толькі як цудоўны артыст, але і як добры сябар нашай краіны, звязаны даўнімі творчымі вузамі з айчынным тэатрам і кіно. Упэўнены, што Ваша дзейнасць і ў далейшым будзе нязменна садзейнічаць развіццю супрацоўніцтва паміж народамі Беларусі і Украіны», — адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў юбіляру здароўя, доўгіх і плённых гадоў служэння мастацтву, натхнення, шчасця і дабрабыту.\

* * *

28 жніўня дзень народзінаў святкаваў беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч, у 1990-я пасол Беларусі пры ААН Генадзь Бураўкін.

Паведамленняў пра тое, што Лукашэнка яго павіншаваў ні БелТА, ні сайт Лукашэнкі не прыводзяць.

Каментары17

Цяпер чытаюць

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было14

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Усе навіны →
Усе навіны

За суткі Расія запусціла ва Украіну амаль 1000 беспілотнікаў2

У акупаваным Севастопалі выбухнуў шматкватэрны дом. У ім захоўвалі выбуховыя рэчывы

У Пінску прадаюць кватэру Аляксея Пацко — былога суддзі, які адмовіўся судзіць пратэстоўцаў5

Сэрвісы ў Беларусі больш не абслугоўваюць аўтамабілі Geely кітайскай зборкі1

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення13

Літоўскі Сейм адмовіўся забіраць у беларусаў права галасаваць на мясцовых выбарах4

Пайшла ў банкруцтва падсанкцыйная кампанія, якая стварала сістэму сачэння за беларусамі1

Вось што засталося ад дома пад Гроднам пасля выбуху і пажару ВІДЭА

Партыю «Альтэрнатыва для Германіі» падазраюць у перадачы сакрэтных звестак Маскве9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было14

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць