Спорт77

Штанге: «Матч з Босніяй адзін з найважнейшых, а ў горадзе, аўтобусах няма плакатаў, расцяжак, афішаў»

Пра гэта заявіў галоўны трэнер нацынальнай зборнай на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Бернд Штанге напярэдадні адборачнага матчу чэмпіянату Еўропы супраць Босніі і Герцагавіны адзначыў, які шанец ёсць у даручанай яму каманды прабіцца ў плэй-оф чэмпіянату Еўропы, прызнаўся, што шакаваны траўмай Віталя Радзівонава і панаракаў, што ў Мінску не адчуваецца атмасфера свята перад гульнёй.

«У пятніцу 2 верасня надыходзіць той момант, калі ўсе павінны паказаць чаго дасягнулі і чаго можам дасягнуць. У гэты момант кожны футбаліст стаіць перад парогам: даб'юся я чагосьці большага ў сваёй кар'еры ці не.

У нас ёсць вялікі шанец пасля двух гульняў з Босніяй і гульнёй у Румыніі выйсці ў плей-оф чэмпіянату Еўропы. І мы павінны супрацьпаставіць сілу каманды індывідуаліста з Босніі. Такім, як Джэка і П'яніч.

Траўмы Радзівонава і Юрэвіча былі для нас шокам. Мы павінны іх кімсьці замяніць. Для гэтай мэты прыедуць Карніленка і Бардачоў.

Матч з Босніяй адзін з найважнейшых у гісторыі зборнай, але ў горадзе, у метро, ​​у аўтобусах няма ніякіх плакатаў, расцяжак, афішаў. Не адчуваецца атмасфера будучага матчу.
Мы дабіліся добрых вынікаў, перамаглі французаў, а на наступны матч у Мінску быў паўпусты стадыён [з Люксембургам]. І гаворка не пра вынікі зборнай, а пра нешта іншае. Трэба вучыцца прадаваць футбол як прадукт. Гэта пытанне маркетынгу», - сказаў Штанге.

***

Матч Беларусь -- Боснія пройдзе 2 верасня на мінскім стадыёне "Дынама". пачатак у 20:30. Цана білетаў ад 5 тыс. да 60 тыс.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне ўначы ўдарылі па Харкаве — сямёра загінулых, каля дзесяці параненых

Навукоўцы выявілі забойцу пяці мільярдаў марскіх зорак1

Расію асвісталі на адкрыцці Паралімпіяды4

Чаму жанчыны часцей пакутуюць на мігрэнь, а мужчыны — на інфаркты?2

МЗС Азербайджана падзякаваў Беларусі за салідарнасць супраць іранскіх дронаў5

Кляшчы — іх улюбёная ежа. Навукоўцы пацвердзілі эфектыўнасць гэтых птушак у змаганні з небяспечнымі насякомымі7

Беларускія ўдзельнікі прайшлі на адкрыцці Паралімпіяды пад чырвона-зялёным сцягам ФОТАФАКТ32

На польскім аўкцыёне за 700 еўра прадаюць старадаўнюю кнігу з беларускай парафіі. Як такія рарытэты могуць вывозіць за мяжу?10

«У савецкі час амаль зарабіў на «Жыгулі». Пенсіянер расказаў пра свой кветкавы бізнэс

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць