Саннікаў: Перамовы з Лукашэнкам магчымыя на адну тэму — перадача ўлады
Экс-кандыдат у прэзідэнты патэлефанаваў сёння з Наваполацкай калоніі.
Акрамя ўмоў капітуляцыі, абмяркоўваць з беларускім дыктатарам няма чаго.
Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў патэлефанаваў сёння з Наваполацкай калоніі. Палітвязень мае права на штомесячны
Андрэй Саннікаў змог пракаментаваць апошнюю ініцыятыву Лукашэнкі, паведаміла яго жонка Ірына Халіп.
«Я дапускаю перамовы з Лукашэнкам. Але толькі па адным пытанні — аб перадачы ўлады. Акрамя ўмоў капітуляцыі, абмяркоўваць з ім няма чаго. Гэта ўсё роўна здарыцца да канца года, але пакуль у Лукашэнкі ёсць выбар, як менавіта сысці. Калі ён не скарыстаецца гэтай магчымасцю, выбару ў яго не будзе», — сказаў кандыдат у прэзідэнты.
Андрэй Саннікаў прысуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за арганізацыю акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
-
«Вы ведаеце, што большасць беларусаў лічаць вас нікчэмнымі халуямі?»
-
Цыганкоў: Бабарыка значна бліжэйшы да пазіцыі офіса Святланы Ціханоўскай, чым да выказванняў «бабарыканцаў»
-
Бабарыка турэмшчыкам: «У мяне было, цяпер няма, але ёсць шанец, што будзе. А ў вас не было, няма і не будзе. І ў вашых дзяцей не будзе»
Каментары