Свет4040

У захопленым паўстанцамі будынку лівійскай разведкі знайшлі папкі «Белтэхэкспарта»

Рэпарцёры наведалі будынак і пазнаёміліся з паперамі, якія там застаюцца.

Лівійскія паўстанцы дазволілі рэпарцёрам наведаць будынак лівійскай разведкі і пазнаёміцца з паперамі, якія там застаюцца.

Будынак ахоўваюць аўтаматчыкі, але архівамі спецслужбыў пакуль ніхто не займаецца.

НАТО разбамбіла офіс у маі, пасля гэтага ён мала выкарыстоўваўся. Тым не менш, у ім засталіся захоўвацца матэрыялы лівійскай дзяржбяспекі, у тым ліку сакрэтныя. З іх вынікае, што кадафісты слаба разумелі, хто кіруе паўстаннем. Унутраныя рапарты сведчаць: па меры нарастання пратэстаў расла і разгубленасць спецслужбы.

Аўтары аналітычных запісак з лівійскай спецслужбы самі адзначаюць нізкі патэнцыял яе, адсутнасць кваліфікаваных спецыялістаў.

Многія аналітычныя дакументы падмяняюць інфармацыю прапагандай:
спецслужбісты недаацэньвалі лідараў паўстання.
Як і дзяржаўныя СМІ Лівіі, яны малявалі іх алкаголікамі, фанатыкамі ці маргіналамі. Аднак па меры таго, як паўстанне шырылася, у спецслужбах нарастаў непакой.
Яны праслухоўвалі тэлефонныя размовы кіраўнікоў паўстання, але не маглі зразумець сэнс кодавых словаў у іх размовах.
Яны не былі здольныя сабраць інфармацыю пра сілы паўстанцаў у ключавых пунктах. Яны перахоплівалі э-мэйлы кіраўніцтва Часовай пераходнай рады, але гэтыя звесткі ніяк ім не дапамагалі. У іх былі агенты ўнутры паўстанцкага руху, але яны працавалі за грошы, а не за сумленне, і таму перадавалі памылковую ці абы-якую інфармацыю, вымагаючы шалёных ганарараў.

У той жа час, можна меркаваць, што гэта кадафісты арганізавалі забойства кіраўніка ўзброеных сіл паўстанцаў — міністра ўнутраных спраў, які перайшоў на бок праціўнікаў Кадафі. Мэтай аперацыі было пасеяць недавер і варожасць між лідарамі апазіцыі.

Што цікава, на фоты сусветных агенцтваў трапілі і каталог беларускага экспарцёра ўзбраенняў «Белтэхэкспарта».

Гэта кампанія на чале з Пефціевым, нагадаем, трапіла пад санкцыі Еўрасаюза супраць лукашэнкаўцаў.

Каментары40

Цяпер чытаюць

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА4

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

«Да шостай ранку пяклі». Як украінцы беларускіх палітвязняў пакармілі6

Спевака, беларуса з афрыканскімі каранямі адправілі ў калонію за ўдзел у пратэстах3

Літоўская паліцыя бярэ на сябе ахову Святланы Ціханоўскай12

У Мінску пачаў працаваць першы навагодні кірмаш

ЗША прыпыняе розыгрыш грын-картаў12

15 гадоў таму адбылася другая Плошча — людзі пратэставалі супраць фальсіфікацыі выбараў-20104

«Шато дэ Пакет»: у сацсетках жартуюць з таго, што «Белавія» пачала наліваць на рэйсах непрыстойна таннае віно3

Лукашэнка на УНС зноў згадаў Пратасевіча: Цяпер ужо вядома, што ён наш чалавек14

Лідары ЕС дамовіліся выдзеліць Украіне 90 млрд еўра. Замарожаныя расійскія актывы выкарыстоўвацца не будуць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА4

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць