Меркаванні22

АГП запрашае жанчын у палітыку

У сучаснай Беларусі адзначаецца значнае пагаршэнне становішча жанчын і парушэнне іх правоў ва ўсіх сферах жыцця.

Такое меркаванне было выказана падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску 12 верасня лідарам Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам і сустаршынёй ГА «Жаночы незалежны дэмакратычны рух» Людмілай Пецінай.

Паводле слоў Пецінай, асноўнай праблемай застаецца дыскрымінацыя жанчын на рынку працы. Склалася парадаксальная сітуацыя: сярод работнікаў з вышэйшай адукацыяй жанчын 60,4%, мужчын — 39,6%, сярод спецыялістаў жанчын — 74,2%, а мужчын — толькі 25,8%, аднак на пасадах кіраўнікоў у сферы дзяржаўнага кіравання мужчын у 10 разоў больш, чым жанчын.

Таму АГП сумесна з Жаночым незалежным дэмакратычным рухам вырашылі выступіць з ініцыятывай актыўнага прыцягнення жанчын у палітыку. Анатоль Лябедзька, у прыватнасці, звярнуўся да ўсіх жанчын Беларусі з заклікам уступаць у Аб’яднаную грамадзянскую партыю, заявіўшы: «Дзверы АГП адчынены для вас».

Людміла Пеціна нагадала, што 16 жніўня 2011 года быў прыняты нацыянальны план па дасягненні гендарнай роўнасці. У гэты план увайшлі і прапановы, падрыхтаваныя жаночым рухам. Праўда, частка важных рэкамендацый, «такія, як прыняцце закона аб гендарнай роўнасці і закона аб прадухіленні дамашняга насілля, прыняты ў нацыянальным плане з агаворкамі, гэта значыць спачатку трэба вывучыць мэтазгоднасць прыняцця гэтых законаў, а потым распрацаваць закон», заявіла Пеціна.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Усе навіны →
Усе навіны

На Netflix выйшаў другі сезон польскага серыяла пра шляхту «1670». Гэтая сатыра вам спадабаецца7

Келаг прагназуе Украіне балтыйскі сцэнарый12

Латвія збіраецца цалкам абсекчы аўтобуснае злучэнне з Беларуссю19

Магілёўскую ратушу зрабілі чырвона-зялёнай 11

Два расійскія знішчальнікі правакацыйна праляцелі над польскай нафтавай платформай5

У Брэсце абураюцца, што цэнтр горада ў гадзіны пік быў паралізаваны хрэсным ходам6

Пад Масквой знайшлі мёртвым гендырэктара кампаніі са структуры «Расатама»3

Аранжавы рэйд, або Як украінцы ездзілі ў Мінск беларусаў абуджаць19

У гамельчука жыў кракадзіл, а цяпер ён мае расліну, якой больш няма ў дзікай прыродзе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць