Культура

На рэканструкцыю ТЮГу няма грошай

Ужо больш за два гады будынак насупраць адміністрацыі прэзідэнта чакае рамонту.

Тым часам спектаклі Тэатру юнага гледача праходзяць на сцэне Дому літаратара — у будынку, які раней належаў Саюзу пісьменнікаў, а пасля быў захоплены адміністрацыяй прэзідэнта. «Будынак тэатру па вул. Энгельса закрылі на рамонт у 2009 г. Архітэктурны праект рэканструкцыі прайшоў экспертызу. Першапачаткова планавалася выдаткаваць 100 млрд руб. Потым бюджэт скарацілі да 60 млрд. Урэшце каштарыс рэканструкцыі зрэзалі да 37,5 млрд руб.», — апавядае дырэктар тэатру Юрый Кулік. Але грошы Ленінскаму кіраўніцтву капітальнага будаўніцтва (арганізацыі, што адказвае за рэканструкцыю) гэтак і не паступілі. Такім чынам,

працы адкладаюцца яшчэ на два гады — да 2013 г.

Працаўнікі тэатру звяртаюць увагу на тое, што рамонту тут не было з 1956 г. За гэты час састарэлі трубы, праводка, працякае дах — тут стала небяспечна заставацца. Шмат што залежыць ад таго, якім будзе новае абсталяванне.

«Збіраліся набываць кітайскае, бо яно таннейшае.
Тым часам італьянскае больш якаснае і можа праслужыць у пяць разоў даўжэй, але цяпер імкнуцца на ўсім зэканоміць», — гавораць у тэатры.

Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача мае больш як паўвекавую гісторыю. Першы ТЮГ быў адкрыты ў Менску ў 1931 г. і праіснаваў да ліпеня 1941 г. У 1956 г. Беларускі ТЮГ расчыніў свае дзверы зноў, а ў 2006 г. адзначалася ягонае 50-годдзе. Афіцыйна маштабная рэканструкцыя распачалася тут напрыканцы 2008 г.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера9

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Усе навіны →
Усе навіны

Падрыхтоўка да сустрэчы Трампа і Пуціна ў Будапешце прыпыненая2

У Туркменістане цяжарная жанчына памерла, бо яе аўтамабіль не пусцілі праз картэж Бердымухамедава10

Былы кіраўнік Рэчыцы трапіў у СІЗА3

Са снежня ў Беларусі запрацуе «фінансавы маркетплэйс» з акцыямі і аблігацыямі дзяржаўных прадпрыемстваў7

У Еўропе ў адзін дзень загарэліся два НПЗ, якія атрымліваюць расійскую нафту2

У Ляхавічах пахваліліся копіяй гістарычнага замка, якая мусіць прыцягнуць турыстаў — чатыры будкі больш нагадваюць прыбіральні12

«Скажы, што ты адмовілася ад мяне». Палітэмігранты расказалі, як іх сем'і жывуць у Беларусі пад ціскам сілавікоў3

У Смаргонскім раёне «Аўдзі» ўшчэнт разбурыла гістарычны помнік7

На фронце забілі сына аднаго з самых няўдалых камандзіраў расійскай арміі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера9

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць