Грамадства2222

Бацька пацярпелай Крутой затрыманы, бо выліў мачу на галаву галоўурачу

22 верасня суддзя Федарцоў зачытаў у судзе па тэрактах інфармацыю пра сітуацыю з Крутым.

Вечарам 20 верасня быў затрыманы Аляксандр Круты, які на судзе па справе аб тэракце ў метро прадстаўляе інтарэсы сваёй дачкі Інэсы, пацярпелай падчас выбуху 11 красавіка. Аляксандр Круты звярнуў увагу на сябе тым, што хадайнічаў пра перанос суда да часу адмены смяротнага пакарання і ўвядзення суда прысяжных. Фактычна, гэта было выказванне недаверу да суда і следства па справе.

Інэса Крутая 21 верасня сама прыйшла на пасяджэнне суда і меркавала звярнуцца да суддзі з заявай, каб запатрабаваць прыпыніць працэс да таго час, пакуль яе бацька не будзе зноў дапушчаны ў суд у якасці яе прадстаўніка. Сама Інэса Крутая наведваць суд не ў стане, бо атрымала сур’ёзныя траўмы падчас тэракта.

Аднак 21 верасня падаць заяву яна не паспела. А 

22 верасня суддзя Федарцоў зачытаў інфармацыю пра сітуацыю з Крутым.

Згодна з ім, 17 жніўня 2011 года [г.зн. месяц назад] Круты ва ўпраўленні аховы здароўя выліў мачу з двух паўлітровых слоікаў на галоўнага ўрача. У сувязі з гэтым заведзена крымінальная справа ў адносінах да Крутога за хуліганства. Справа заведзена 19 жніўня.

Сваякам Крутога стала вядома, што па накіраванні пракурора Аляксандр Круты адпраўлены ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя (Навінкі).
Пра гэта сваякам паведамілі ў Маскоўскім РУУС сталіцы.

Аляксандра Крутога ў свой час асуджалі за «абразу Лукашэнкі».
Крымінальную справу паводле арт. 368 КК распачалі ў маі 2003 г. На той момант ён жыў у Нясвіжы, займаўся праваабарончай дзейнасцю. Пасля завядзення справы яго адпусцілі пад распіску. Ён з’ехаў у Мінск, дзе знаходзіўся да восені 2007 года. Ён быў ізноў затрыманы і змешчаны ў жодзінскае СІЗА.

24 студзеня 2008 года суд Нясвіжскага раёна прызнаў Аляксандра Крутога вінаватым у публічнай абразе Лукашэнкі. З прычыны адсутнасці вялікай пагрозы для грамадства яго вызвалілі ад адказнасці і спынілі справу. Аднак дамоў ён патрапіў не адразу.

У часе следства праводзілася судова-медыцынская экспертыза, якая выявіла ў Крутога паранаідальную шызафрэнію.
Замест вызвалення яго накіравалі на лячэнне ў рэспубліканскі псіхіятрычны шпіталь у Навінках.

У лютым 2008 года судовая калегія па крымінальных справах Мінскага абласнога суда адмяніла пастанову суда Нясвіжскага раёна і адмяніла вытворчасць па справе Крутога.

У свой час Аляксандр Круты, фізік па адукацыі, працаваў на Міністэрства абароны, потым стаў прадпрымальнікам.

«Гэта бескампрамісны і валявы чалавек, меў вялікі архіў дакументаў, бо не прапускаў ніводнага выпадку парушэння правоў сваіх землякоў», — характарызаваў у 2007 годзе Крутога грамадскі актывіст з Нясвіжа Алесь Язвінскі.

У сувязі з затрыманнем Аляксандра Крутога, іншы пацярпелы пад час выбуху ў метро Самвэл Саакян заявіў, што ён збіраецца наведваць усе судовыя пасяджэнні, бо не мае гарантый, што і яго не затрымаюць. Саакян, як і Круты, быў самым актыўным з удзельнікаў працэсу з боку пацярпелых. Яны падавалі хадайніцтвы і актыўна задавалі пытанні.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе1

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе1

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць