Улада

Ад Беларускага Хэльсынскага камітэту патрабуюць «вызваліць памяшканьне»

Улады працягваюць патрабаваць, каб Беларускі Хэльсынскі камітэт зьехаў з офісу, які належыць гаспадарчай управе Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта.

Улады працягваюць патрабаваць, каб Беларускі Хэльсынскі камітэт зьехаў з офісу, які належыць гаспадарчай управе Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта. Пазбаўленьне офісу пагражае БХК юрыдычнай ліквідацыяй, але ня спыніць працы, кажуць у найстарэйшай праваабарончай арганізацыі.

У памяшканьні няма крэслаў, вопратка ляжыць на сталах, уздоўж сьценаў — перавязаныя вяроўкамі стосы папераў… За дзесяць гадоў існаваньня офісу Беларускага Хэльсынскага камітэту на вуліцы Карла Лібкнэхта — гэта першая прэсавая канфэрэнцыя ў такіх умовах. Праваабаронцы не выключаюць, што і апошняя.

Напярэдадні ўладальнік будынку — гаспадарчая ўправа Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта ў аднабаковым парадку скасавала дамову пра бестэрміновую арэнду. І сёньня, 22 студзеня, актывісты БХК увогуле не разьлічвалі трапіць у свой офіс, распавёў намесьнік старшыні БХК Гары Паганяйла.

Паганяйла: «Прычым нас папярэдзілі, што калі мы не падпішам гэтага акту, і ўсё ж паспрабуем пасьля 20 студзеня скарыстацца гэтым памяшканьнем, то нас адсюль проста фізычна вынесуць на руках».

Раніцай праваабаронцы выклікалі журналістаў ды прадстаўнікоў заходніх амбасадаў, і магчыма, гэта падзейнічала — дзьверы БХК для наведнікаў ніхто не блякаваў. Але ў тым, што будзе далей, старшыня БХК Тацяна Процька не сумняецца — прыйдзецца зьяжджаць. Праваабаронцу толькі зьдзіўляе, што гэта робіцца даслоўна празь некалькі дзён пасьля таго, як беларускае кіраўніцтва зноў загаварыла пра навязваньне добрых стасункаў з Эўропай.

Процька: «Правая і левая рука ня ведаюць, што яны робяць. Дзяржава зноў дэманструе сваю грубую сілу. Прыслалі паперу, што проста разрываюць дамову — і ўсё».

Старшыня БХК Тацяна Процька нагадвае, што высяленьне арганізацыі з офісу набліжае яе да юрыдычнай ліквідацыі, бо знайсьці новы офіс будзе вельмі праблематычна, а безь яго немагчымая рэгістрацыя ў Міністэрстве юстыцыі. Аднак праваабаронцы кажуць, што не зьбіраюцца спыняць сваёй дзейнасьці. «Мы проста станем таварыствам аднадумцаў і будзем працаваць далей без утварэньня юрыдычнай асобы», — кажа намесьнік старшыні БХК Гары Паганяйла.

Паганяйла: «Галоўная наша мэта застаецца. Гэта кантроль дзяржаўных установаў, органаў улады і кіраваньня, мясцовых органаў улады за выкананьнем Хэльсынскіх пагадненьняў у галіне правоў чалавека. Мы будзем рабіць гэта праз назіраньне, падрыхтоўку маніторынгаў, справаздачаў, як і раней. Мы паспрабуем захаваць наш брэнд — Беларусі Хэльсынскі камітэт».

Дадам, што за арэну двух пакояў у адміністрацыйным будынку на вуліцы Лібкнэхта БХК штомесяц плаціў 54 эўра. Паводле праваабаронцаў, у іх няма запазычанасьці перад адміністрацыяй будынку, у якім, як кажуць праваабаронцы, шмат вольных пакояў.

У аддзеле дамоў галоўнай гаспадарчай управы Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта адмовіліся камэнтаваць прычыны скасаваньня дамовы з БХК. Пры гэтым супрацоўнік аддзелу прасіў не называць ягонага імя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

На Тайвані валанцёр музея знішчыў твор сучаснага мастацтва, працёршы люстэрка ад пылу9

Святлана Ціханоўская сазванілася з Джонам Коўлам14

У Беларусі хочуць стварыць тэлеканал «Беларусьфільм»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым22

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць