Музыка2424

А ці трэба нам той шансон?

Юрась Ускоў адказвае Сяргею Будкіну.

Што ў Расіі з музыкай зусім дрэнна ўсім стала зразумела ў той момант, калі самым папулярным канцэртным гуртом 2007 года аказалася «Бутырка».

Навошта рабіць кальку з расійскай з’явы, прычым досыць спецыфічнай? Неаднаразова расійскія крытыкі казалі аб прычынах папулярнасці шансону літаральна наступнае: у кожнага з жыхароў Расіі ў сям’і ёсць свая турэмная гісторыя.

Шансон у расійскім блатным разуменні вырас з народнай блатной песні, для беларусаў не характэрнай — не было ў нас такіх песняў,

як «На Дерибасовской открылася пивная», «Вот я откинулся какой базар-вокзал». Прычым пры трансфармацыі жанра, тая музыка, што цяпер завецца гучным словам «шансон», страціла долю іроніі, якую мела блатная песня. Шансон -- ён да болю ў зубах сур’ёзны, трагічны, драматычны.

Калі ўжо нам прыдумляць нешта падобнае, то гэта мусіць быць менавіта старая блатная песня, якой у нас, прынамсі масава, не было (а можа не было таму, што не трэба?)

Што мы атрымаем разам з шансонам? Павялічыцца ягоная колькасць.

Беларускамоўнымі аматары ад гэтага не стануць.
Проста на радыё з’явіцца дадатковая порцыя расійскага шансону, і беларускамоўнай ягонай калькі.

Турэмная рамантыка таксама бывае рознай —

у розных краінах ёсць турэмныя песні.
Напрыклад, у ЗША ёсць песня Green Grass of Home — гэта вось такая самая гісторыя, пра чалавека, які вяртаецца дадому, дзе не быў шмат гадоў, і дзе яго ўсе чакаюць, а пасля высвятляецца, што гэта быў проста сон, і зараз гэтага самага чалавека будуць вешаць. І ў чым розніцца — там няма вось гэтага тыпова рускага надрыву. Няма «мусарка», які не мусіць «шыць срок».
І песня San Quentin мае больш эстэтычнай каштоўнасці ў тэкставым плане, чым «Владимирский централ».

Аднак, калі ў нас з’явіцца блатная песня, яна будзе нагадваць менавіта рускі шансон — трагічны, як «Муму» і сур’ёзны як план эвакуацыі пры пажары.

Калі б у нас не хапала толькі шансону, тады няхай. Аднак,

калі асноўныя жанры прадстаўлены двума з паловай калектывамі кожны, ці мусім мы развіваць няякасную суседскую музычную плынь, ад якой і ў арыгінале ў нас схавацца няма куды.
Лепш бы шукаць беларускіх Элтана Джона, Джэймса Тэйлара, ды беларуску — Эдыт Піяф ці Лінду Ронстат. А беларуская «Бутырка»…
Гэта той самы выпадак калі — «абы якое, абы беларускае» не падаецца правільным.

Каментары24

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале адмянілі забарону на сацсеткі пасля масавых пратэстаў зумераў, у ходзе якіх загінулі 19 чалавек6

49-гадовая мінчанка стала студэнткай ВНУ2

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр4

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый1

Сілавікі затрымалі пару, якая заснавала адзін з найбуйнейшых таксапаркаў краіны4

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы9

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі5

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд3

У Кальварыйскім касцёле ў Мінску вісіць укрыжаванне Хрыста, якое належала вялікаму князю Ягайлу?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»116

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць