Спорт

Хакеісты мінскага «Дынама» выйгралі ў гасцях у «Атланта»

Другую перамогу запар атрымалі хакеісты мінскага «Дынама» ў чэмпіянаце КХЛ.

23 верасня ў Мыцішчах каманда Марака Сікоры выйграла ў «Атланта» — 3:1 (1:0, 2:1, 0:0), узяўшы рэванш за дамашняе паражэнне 18 верасня (2:3). Тая сустрэча праводзілася пазапланава — замест матчу з яраслаўскім «Лакаматывам», гульцы і трэнеры якога загінулі 7 верасня ў авіякатастрофе.

Шайбы закінулі: у «Дынама» — Даніэль Корса (14.15, асістэнты — Чарльз Лінглет, Джэф Плат), Лукаш Краічак (24.57, асістэнты — Дзмітрый Мялешка, Андрэй Стась), Дзмітрый Корабаў (38.53, асістэнты — Андрэй Міхалёў, Аляксандр Кулакоў); у «Атланта» — Патрык Закрысан (20.22). Джэф Плат не рэалізаваў буліт (51.24).

Склад «Дынама»: Лаланд; Дзянісаў-Каралахці, Лінглет-Корса-Плат; Корабаў-Крайчак, Лайне-Піўка-Іргл; Абшут-Славак, Міхалёў-Кітараў-Кулакоў; Мялешка-Стась-Паўловіч.

Выдаленні: 10 — 10 (Аляксандр Кітараў, 19.17, Ерэ Каралахці, 24.21, Томаш Славак, 31.05, Даніэль Корса, 40.08, Андрэй Стась, 41.11 — Аляксей Кавалёў, 19.56, Аляксей Глухаў, 21.02, Эдуард Левандоўскі, 23.34, Віктар Баброў, 31.05, Аляксандр Рыбакоў, 42.19).

Пасля 6 матчаў мінскае «Дынама» з 11 ачкамі займае першае месца ў дывізіёне Тарасава, другое — ў Заходняй канферэнцыі і агульнай табліцы пасля дынамаўцаў Масквы
(3 перамогі ў асноўны час, 1 па булітах, 2 паражэнні ў асноўны час, розніца шайбаў 15–11). Каманда па-ранейшаму ні разу не закінула ў большасці (0 з 30).

Бамбардзіры: Чарльз Лінглет — 5 (3+2), Збынек Іргл — 4 (0+4), Дзмітрый Корабаў — 4 (1+3), Андрэй Міхалёў — 3 (2+1), Аляксандр Кулакоў, Лібар Піўка, Джэф Плат — па 3 (1+2), Тэему Лайне — 2 (2+0), Даніэль Корса, Лукаш Краічак, Дзмітрый Мялешка — па 2 (1+1), Андрэй Стась — 2 (0+2), Аляксандр Кітараў, Аляксандр Паўловіч — па 1 (0+1).

Наступныя два матчы «Дынама» таксама правядзе ў гасцях:
25 верасня — супраць ЦСКА, 27-га — СКА. 21 верасня беларуская каманда выйграла ў Рызе ў «Дынама» па булітах (3:2).

Каментары

Цяпер чытаюць

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць7

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Усе навіны →
Усе навіны

Крык душы маці з Мінска: «Чаму гэтых недафатографаў-бізнэсменаў усё яшчэ пускаюць у дзіцячы сад?!»21

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя1

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды14

З 1 снежня на ўчастку МКАД забароняць рух ціхаходаў1

Беларускі архітэктар пабываў у Стакгольме і застаўся ў поўным захапленні — не ад багацця, а ад прадуманасці і разнастайнасці23

У Парыжы праз латарэю разыгрываюцца месцы на могілках побач са знакамітасцямі3

Просіць падтрымкі шматдзетная сям'я, у якой абое бацькоў былі палітвязнямі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць7

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць