Лёлік Ушкін. Левым вокам33

Мая любімая дырэктыва!

Шаноўны Павел Ізотавіч, Прачытаў нумар за 25 студзеня адразу і адразу стала сумна як таму рабацяге, якога з авансу прымусілі падпісацца за СБ.

Прачытаў нумар за 25 студзеня адразу і адразу стала сумна як таму рабацяге, якога з авансу прымусілі падпісацца за СБ.

Як для мяне, адной з візітных картак Вашага выданныя ёсьць рубрыка «Об этом было сказано в директиве президента» ( мова пра Дырэктыву, прысвечанай барацьбе за дысцыплину за люты 2005‑га).

Звычайна у згаданную секцыю Вы ціскалі невялікія артыкулы пра бытавы крымінал і тэхнічныя аварыі. Аднак фрыкаўская назва рубрыкі нявольна прымушала думаць, што аўтар Дырэктывы завочна ведаў пра усе будучыя пьянкі з летальным фіналам, пажары на складах, і нават тое, што ў Гомельскім цэнтральным парке імя Луначарскага у жніўне 2005‑га ад каруселі «Рамашка» адваляцца два стулы.

Дык вось з часам я заўважыў, што мая любімая «Об этом было сказано в директиве президента» і ўвогуле тэма барацьбы з пьянымі шаферюгамі і алкашамі пачала з’ўляцца ўжо ня гэтак часта як раней. Прычым алканаўтаў, калі судзіць па публіцы ў краме «Рыбы», што наконт Філфаку, ня стал менш.

Проста усё больш газетнай прасторы пачалі акупаваць артыкулы «Как реализуется принцип одного окна», «Я волком бы выгрыз бюрократизм», «Без волокиты»…

Відавочна на Маркса 38 Вам прапісалі пістон ‑ штодня адлюстроўваць Дырэктыву нумар два аб дэбюракратэзацыі.

І вось чытаючы Саўбелку за сёння я зразмеў, што трэцяй Дырэктывы аб беражлівасці нам канчаткова не пазбегнуць.

«На совещании немало было сказано об особых требованиях к промышленности, банковской сфере, организации бюджетной работы, однако краеугольный камень функционирования экономики в новых ценовых условиях — жесточайшая экономия и сокращение энергозатрат. На это нацелена и разрабатываемая третья Директива Президента» – піша ваш Зміцер Крят.

Дарэчы артыкул Крята пацешыў.

З аднаго боку як піша Крят «Персональная ответственность за исполнение ее ( дырэктывы) требований будет возложена на Премьер–министра Сергея Сидорского».

З іншага: «Однако, думаю, будет ошибкой считать, что теперь Сергей Сергеевич за все в ответе. Ведь немалая часть энергозатрат формируется частным потреблением. Это тепло в домах, электроснабжение, горячая вода, газ» ( там жа).

Аднак мяне цікава іншае: як ваш «Балівар» (маю на ўвазе Саўбелку) зможа вынесьці траіх – Дырэктыву аб дысцыпліне, Дырэктыву аб дэбюракратызацыі і нарэшце Дырэктыву аб беражлівасьці?

А што, калі Яго пераклініць замайстрячыць яшчэ адну Дырэктыву. А калі две? У сярэднім адна Дырэктыва прыймаецца раз на год. Атрымліваецца, што як мінімум да 2010 году нам не пазбегнуць яшчэ чатырох Дырэктываў. Разам – восем.

Іх жа трэба неяк рэгулярна асвятляць: груглыя сталы, рэпартажы, інтэрвью, адказы на лісты чытачоў, хроніка...

Крызануцца можна

Трымайцеся!

Ваш фанатычны чытач

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА3

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, чаму ізраільская Arkia не стала лётаць у Мінск

Нарвежац Ёханэс Клеба стаў сяміразовым алімпійскім чэмпіёнам. Да рэкорда зусім блізка

У Мінску сталі выпускаць гарохавы маянэзны соус1

За год са стыхійных сметнікаў у мінскіх лясах вывезлі каля 1200 тон смецця1

У Польшчы расказалі падрабязнасці пра выкрытага шпіёна ў Міністэрстве абароны1

«А што Эпштэйн? Можна падумаць, што ты б адмовілася». Боты ўсталі на абарону Карыны Шуляк21

Затрыманы трэці падазраваны ў замаху на генерала ГРУ1

Ва Украіне 72‑гадовы мужчына сякерай і малатком забіў пяць чалавек — усе яны перасяленцы ад вайны11

За год у Польшчы выявілі каля 1400 беларусаў-нелегалаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА3

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць