Улада55

МЗС Беларусі зноў абвінавачвае Польшчу

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных адрэагаваў на выклік беларускага пасольства ў Варшаве ў польскае знешнепалітычнае ведамства.

«Мы з задавальненнем успрымаем запэўніванні польскага боку ў адсутнасці якіх бы то ні было замахаў на суверэнную тэрыторыю Беларусі, — заявіў Савіных. — Разам з тым мы не можам ігнараваць дзеянні польскіх уладаў, накіраваныя на палітызацыю ўзаемаадносін з польскай нацыянальнай меншасцю ў Беларусі, выдзяленне фінансавых рэсурсаў для ўмяшальніцтва ва ўнутрыпалітычныя працэсы ў нашай краіне, а таксама безадказныя выказванні вышэйшых службовых асобаў Польшчы ў дачыненні да Беларусі. Адмова польскага боку ад гэтых правакацыйных дзеянняў і дазволіць ліквідаваць многія непатрэбныя праблемы ў нашых узаемаадносінах».

***

11 кастрычніка МЗС Польшчы выклікала беларускага пасла Віктара Гайсёнка з-за выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што палякі нібыта аспрэчваюць заходнюю мяжу Беларусі.

МЗС Польшчы тады звярнула ўвагу беларускага пасла на тое, што заявы Лукашэнкі, у якіх ён прыпісвае польскім уладам намеры рэвізіі дзяржаўных межаў, «пазбаўленыя ўсялякіх падставаў».

Польскі бок нагадаў прадстаўніку афіцыйнага Мінска, што «незалежная Польшча ніколі не ставіла пад сумнеў непарушны характар польска-беларускай мяжы, што было пацверджана ў Дамове аб добрасуседстве 1992 года». Паводле МЗС Польшчы, выказванні Лукашэнкі маюць «падбухторніцкі характар, з’яўляюцца безадказнымі і разлічаныя на правакацыю непатрэбных праблем у дачыненнях паміж суседзямі».

«Беларускае грамадзтва добра ведае, што Польшча ў сваёй палітыцы адносна Беларусі кіруецца еўрапейскімі каштоўнасцямі, жаданнем абароны правоў чалавека і асноўных свабод і выступае за сапраўдны грамадскі дыялог як пачатак дэмакратычнай трансфармацыі Беларусі», — паведамляе з гэтай нагоды МЗС Польшчы.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі27

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома16

«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска1

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне10

Ціханоўскі выступіў у Кангрэсе ЗША31

Цана на золата зноў больш за 5000 даляраў за унцыю1

Былога мужа Джыл Байдэн затрымалі за забойства цяперашняй жонкі

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію4

Трамп заявіў, што Пуцін «стрымаў абяцанне» не абстрэльваць украінскія гарады на працягу тыдня10

Парк імя Чалюскінцаў рыхтуецца да рэканструкцыі — пачынаецца грамадскае абмеркаванне6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі27

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць