Здарэнні77

Па мянушцы Ярык

Хлопец з-пад Гродна. Школу скончыў харашыстам. А потым паехаў у Германію рабаваць банкі.

Газета «Гродзенская праўда» апублікавала фота землякоў, якія рабавалі банкі ў Германіі. І расказала пра некаторых «герояў» крымінальнага свету, якія выйшлі на міжнародны ўзровень.

Нехта Ярык родам з Гожы. Школу ён скончыў харашыстам. Паспяхова адвучыўся ў адной з ПТВ, атрымаўшы будаўнічую спецыяльнасць. Потым надышоў час ісці ў войска, але незразумелы страх чамусьці прымушаў хлопца «касіць». Так ён і апынуўся ў Германіі, дзе хацеў любым спосабам зарабіць на жыццё. Не ўсё складалася гладка. Працы не было. Грошы заканчваліся. Але тут знайшоўся «таварыш», які прапанаваў гарадзенцу зарабіць.

Удваіх зайшлі ў краму і купілі сякеру. Праз некалькі гадзін, надзеўшы маскі, з сякерай у руках абрабавалі гэтую ж краму.
Неўзабаве яны былі затрыманыя і арыштаваныя. Ярык атрымаў свой першы тэрмін.

Праз некалькі гадоў дэпартаванага з радасцю сустракалі сябры ў родным Гродне. І не дарма. 29-гадовы «Ярык» (так называлі яго сябры) прывёз ім схему здабычы лёгкіх грошай. План выспеў у яго галаве падчас адседкі ў турме ў Германіі. Лёгкія грошы можна было зарабіць, абрабаваўшы банк. Ён ведаў, што за такое злачынства на тэрыторыі гэтай краіны пакаранне не надта суровае — да 3 гадоў пазбаўлення волі. А ў сваіх таварышах, многія з якіх былі яго аднакласнікамі і сябрамі дзяцінства, быў упэўнены: спакуса занадта вялікая, каб адмовіцца. І ўсё закруцілася.

— З гэтага часу пачалася дзейнасць Ярыка як лідара злачыннай арганізацыі, — расказаў газеце старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах 11-га ўпраўлення (па Гродзенскай вобласці) ГУБАЗіК МУС РБ. — «Працы» было шмат: навучыць выканаўцаў «асновам» нямецкай мовы, («schnele Geld!» — «Хутка грошы!» было цалкам дастаткова, каб абрабаваць банк у Германіі); арганізаваць незаконны пераход беларуска-літоўскай граніцы; арганізаваць на тэрыторыі Літвы выраб падробленых дакументаў; нелегальна пераправіць шараговых выканаўцаў злачынстваў з Літвы ў Польшчу, забяспечыць іх пражыванне на тэрыторыі гэтай краіны; праз інтэрнэт знайсці банк, які планавалася абрабаваць; арганізаваць пастаўку выкрадзенага ў Гродне. Па схеме Ярык атрымліваў 50% здабычы, астатняе атрымлівалі выканаўцы.

Апошніх, дарэчы, Ярык называў «байцамі». За мяжу перапраўляў іх невялікімі групамі, па 2–3 чалавекі. Незаконны пераход беларуска-літоўскай мяжы арганізавалі праз лес, які «байцы» добра ведалі з дзяцінства. У Літве выканаўцаў чакаў паляк. Ён перадаваў ім падробленыя пашпарты і пасведчанні кіроўцаў на грамадзян Літвы. Затым дапамагаў пераехаць праз Польшчу ў Германію.

Там рабаўнікі нават не карысталіся маскамі
. Надзявалі цёмныя курткі, насоўвалі ніжэй на вочы кепі, часам выкарыстоўвалі парык. Не палохала гродзенцаў і відэафіксацыя. Час для рабавання не выбіралі. Заходзілі ў банк у любы момант. Стаўшы ў чаргу, спакойна стаялі. Падышоўшы да акенца касіра, з-пад крыса курткі даставалі муляж пісталета, і, пагражаючы, патрабавалі грошы. Касіры адразу ж перадавалі змесціва касы. (У некаторых банках рабаўнікам аддавалі грашовыя мяшкі з «пасткай»: падчас адкрывання мяшка фарбавальнікі афарбоўваюць ўсе купюры ў чырвоны колер, у выніку чаго яны робяцца непрыдатнымі для рэалізацыі). На выхадзе з банка злачынцаў чакала машына, на якой яны ўцякалі задоўга да прыезду паліцыі. Затрымаць нямецкім паліцыянтам удалося толькі некаторых рабаўнікоў. Астатнія тэрмінова вярталіся ў Беларусь.

У родным Гродне «байцоў» чакалі сябры, некаторых — сем’і. Мужы расказвалі жонкам, што грошы зарабляюць на будоўлі за мяжой, калі, вядома, жонкі цяпер кажуць следчым праўду. Узрост удзельнікаў групоўкі — ад 18 да 30 гадоў. Крадзеныя грошы яны трацілі на «добрае і прыгожае» жыццё, якім у іх уяўленні было наведванне дыскатэк, начных клубаў і г.д. Каталіся на дарагіх іншамарках — «Інфініці», «БМВ-Х5». А аднойчы за добрую працу лідар расшчодрыўся і нават падарыў аднаму са змоўнікаў у якасці ўзнагароды «БМВ-Х5»

Першае рабаванне было здзейсненае бандай у 2009 годзе. Апошняе — у снежні 2010. За паўтара года гродзенцы абрабавалі 34 банкі, незаконна завалодаўшы больш чым 800 тысячамі еўра. На сённяшні дзень у Гродне затрыманыя 8 удзельнікаў арганізаванай злачыннай групоўкі, дзесяцёра ўжо атрымалі тэрміны і адбываюць пакаранні ў нямецкіх турмах.

Ужо вядомыя польскія праваднікі і літоўскія вытворцы падробленых дакументаў. Нямецкія і беларускія праваахоўнікі правяраюць магчымую датычнасць міжнароднай злачыннай групы і да іншых рабаванняў. Не выключана, што ў гэтай гучнай справе неўзабаве з’явяцца новыя эпізоды і затрыманні.

Дарэчы, максімальнае пакаранне, прадугледжанае артыкулам КК «Стварэнне і ўдзел у злачыннай арганізацыі», — 12 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай1

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай

Усе навіны →
Усе навіны

Паеў грыбоў і ўбачыў у талерцы ліліпутаў. Мноства людзей у розных краінах адчуваюць аднолькавыя галюцынацыі4

Мікалая Аўтуховіча месяц патрымалі ў калоніі пад Барысавам і зноў адправілі на турэмны рэжым

Фермеру і музыканту з Мінска далі тры гады калоніі за тое, што пісаў у Гаюн1

Атака Расіі на Кіеў: зноў зніклі цяпло і вада2

Украінскага белага тыгра эвакуююць ад вайны ў Вялікабрытанію. Зараз ён чакае пераноску адпаведнага памеру

Ці шкодна адкладаць будзільнік?

У Грэцыі прапануюць перанакіраваць рэкі для забеспячэння Афін вадой

Трамп заявіў, што ў Афганістане саюзнікі па НАТА адседжваліся ў тыле. Ветэраны ў Еўропе страшэнна абураныя16

Павышаюць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай1

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць