Здарэнні

Сыход электрычкі з рэек: дапамога ратавальнікаў не cпатрэбілася

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях пракаментавала сыход з рэек электрацягніка Мінск -- Маладзечна.

На сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях з'явіўся афіцыйны каментар з прычыны сыходу вечарам 3 лістапада з рэек электрацягніка, які рухаўся па маршруце Маладзечна -- Мінск-Пасажырскі.

Электрычка рухалася з Маладзечна, здарэнне адбылося ля станцыі «Мінск-Паўночны». А калі дакладней — пад мостам, непадалёк ад выхаду са станцыі метро «Маладзёжная».

Паводле словаў відавочцаў, тры апошнія вагоны састава, які рухаўся, пераскочылі на іншы пуць, знеслі бетонную апору чыгуначнага семафора і ўрэзаліся ў рамонтны цягнічок, які стаяў на тым пуці.

На сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях з'явіўся афіцыйны каментар пра здарэнне.

Як паведамляецца ў ім, «у выніку сыходу другой цялежкі перадапошняга вагона на стрэлачным пераводзе адбыўся сыход з рэек колавых пар яшчэ двух вагонаў; пашкоджана 10 метраў чыгуначнага палатна. На момант здарэння ў электрацягніку знаходзіліся 52 чалавекі (50 пасажыраў і 2 машыністы). У выніку здарэння пацярпелых няма, затрымкі ў раскладзе руху цягнікоў не адбылося».

Расследаванне праводзіць камісія УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі23

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома16

«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска1

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне10

Ціханоўскі выступіў у Кангрэсе ЗША31

Цана на золата зноў больш за 5000 даляраў за унцыю1

Былога мужа Джыл Байдэн затрымалі за забойства цяперашняй жонкі

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію4

Трамп заявіў, што Пуцін «стрымаў абяцанне» не абстрэльваць украінскія гарады на працягу тыдня10

Парк імя Чалюскінцаў рыхтуецца да рэканструкцыі — пачынаецца грамадскае абмеркаванне6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі23

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць