Улады Літвы могуць прысвоіць міжнароднаму аэрапорту ў горадзе Шаўляй імя былога прэзідэнта ЗША Рональда Рэйгана.
Ідэю перайменавання аэрапорта, які за савецкім часам лічыўся стратэгічным аб’ектам, прапанаваў камітэт парламента Літвы па замежных справах.
Паводле словаў прадстаўніка адміністрацыі Шяўляя Вацловаса Вінграса, гарадская рада можа ўхваліць перайменаванне аэрапорта ўжо ў снежні.
У міжнародным аэрапорце Шяўляя базуюцца, акрамя ўсяго іншага, самалёты НАТО, якія патрулююць неба над Балтыйскім рэгіёнам.
Каментары