У мікрараёне Малінаўка адміністрацыя рынка «Максімус» хоча прамяняць гандлёвыя рады на краму гіпермаркета «Еўраопт». Прадпрымальнікі сталі гарой за свае працоўныя месцы.
Калі іх выганяць, то куды падзенуцца іх працоўныя? Хто працаўладкуе каля чатырохсот чалавек, сярод якіх прадаўцы, бухгалтары, грузчыкі?
Прадпрымальнікі пісалі лісты, скаргі, збіралі подпісы. Нават некалькі сотняў мінчукоў падпісалася супраць чарговага «Еўраопту». Свой рынак у Малінаўцы быў для іх ужо звыклым і зручным. Аднак з прадпрымальнікамі ўсё роўна скасоўваюць дамовы на арэнду памяшкання.
Што застаецца рабіць прадпрымальнікам? Няўжо змірыцца?
Цяпер чытаюць
«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве

Каментары