Грамадства22

У Мінску стартавала акцыя па зборы ў насельніцтва неўжывальных рэчаў

Прымаецца верхняе адзенне. Валанцёрскія брыгады будуць дзяжурыць ва ўсіх раёнах сталіцы.

У Мінску 12 лістапада стартавала гарадская дабрачынная акцыя «Другія рукі» па зборы ў насельніцтва неўжывальных рэчаў. Мэта акцыі — падтрымка малазабяспечаных грамадзян.

Супрацоўнікі тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раёнаў Мінска сумесна з валанцёрамі прымаюць у насельніцтва ўжыванае адзенне ў добрым стане з наступнай дастаўкай яе ў хімчысткі сталіцы.

Прымаецца верхняе адзенне (касцюмы, штаны, джэмперы, курткі, паліто, плашчы). Не прымаюцца скураныя вырабы, пальчаткі, цацкі, ніжняя бялізна, шкарпэткі і абутак.

У будныя дні прыём адзення будзе ажыццяўляцца ў цэнтрах па месцы жыхарства.

У выхадныя дні з 10.00 да 18.00 у кожным раёне горада па асобных графіках будзе курсіраваць спецыяльны аўтатранспарт, выдзелены дзяржаўным прадпрыемствам «Мінсктранс».

Інфармацыя пра месца і час прыёму рэчаў размешчана на сайце Мінгарвыканкама (www.minsk.gov.by) у рубрыцы «Гэта актуальна».

Акрамя гэтага, спецыялісты цэнтраў гатовыя прымаць тэлефонныя званкі жыхароў сталіцы з заявай аб жаданні ўдзельнічаць у акцыі і па папярэдняй дамоўленасці выязджаць на месца ў зручны для грамадзян час.

Рэчы будуць перадавацца шматдзетным сем’ям, інвалідам, дзецям-інвалідам, сем’ям, у якіх выхаваннем непаўналетніх дзяцей займаюцца бацькі-інваліды, сем’ям ваеннаслужачых, загінулых у мірны час, няпоўным сем’ям, адзінокім пенсіянерам сталіцы.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на шакалад здзіўляюць12

Навумчык пра незалежнасць Беларусі: Пуцін не здольны мабілізаваць ніводнага беларуса на вайну — нацыянальныя аўтаноміі Расіі не маюць і гэтага29

Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансаруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны26

«Гэта своеасаблівае партнёрства». Трамп заключыў здзелку, па якой краіны Еўропы абавязаны плаціць тарыф 15%8

У Германіі сышоў з рэек пасажырскі цягнік. Ёсць загінулыя1

Праз Сонечную сістэму ляціць аб'ект, паводзіны якога нагадваюць кіраваны касмічны карабель18

Расійскі дрон атакаваў рэйсавы аўтобус у Сумскай вобласці. Ёсць ахвяры3

У Беларусі сёлета няма чарніц. Калі летась нарыхтоўшчыкі прынялі дзясяткі тон ягад, то сёлета — нічога4

Фларэнцыю назвалі найлепшым горадам Еўропы для турызму2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць