Эканоміка

Кабякоў: Беларусь вядзе актыўныя перамовы па памеры нафтавай прэміі

Беларусь працягвае актыўныя перамовы па памеры нафтавай прэміі, што выплачваецца расійскім пастаўшчыкам, паведаміў нядаўна прызначаны паслом Беларусі ў Расіі Андрэй Кабякоў.

Ён нагадаў, што мытныя пошліны на нафту, што пастаўляецца ў Беларусь, былі зняты з пачатку гэтага года ў сувязі са стварэннем Мытнага саюза. Аднак, як зазначыў пасол, застаецца нявырашаная праблема з памерам нафтавай прэміі.

«Засталася адна праблема ў частцы таго, што ўжо на этапе рэалізацыі дамоўленасці ў студзені 2011 года ўзнікла праблема выплаты прэміі пастаўшчыкам нафты ў Беларусь», — сказаў Кабякоў у эфіры тэлеканала «РТР-Беларусь».

Паводле яго слоў, зараз актыўна ідуць перамовы па памеры гэтай прэміі. «Дарэчы, яна існавала і раней, толькі пытанне ў аб’ёме гэтай прэміі, каб гэта прэмія не стала своеасаблівым заменнікам былой мытнай пошліны», — дадаў Кабякоў.

Паводле звестак БелаПАН, сёлета Беларусь выплачвала прэмію расійскім пастаўшчыкам у памеры 40–45 долараў за тону нафты. У наступным годзе, паводле наяўнай інфармацыі, беларускі бок хацеў бы дабіцца зніжэння нафтавай прэміі ў два разы — да 20 долараў за тону.

Каментары

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын3

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

Тэгеран слабы як ніколі: пратэсты ў краіне і пагрозы Трампа зрабілі сітуацыю для ўладаў Ірана надзвычай сур'ёзнай3

ЗША моцныя насамрэч, а Расія — на словах7

«Паехала ў тур, бо марыла пабачыць палярную ноч». Што кажуць пра беларуску, якую знесла плынь пад Мурманскам2

Мачада прапанавала падзяліць сваю Нобелеўскую прэмію міру з Трампам10

Чарговая спроба ўладаў замяніць Tut.by? У Беларусі з’явіўся новы інфармацыйны партал12

Паступаць у ВНУ на завочнае аддзяленне дазволілі без стажу па спецыяльнасці

Дзярждэп ЗША па-руску заявіў пра небяспеку гульняў з Трампам7

Квіткі на канцэрт расійскага спевака ў Беларусі расхапалі за тры гадзіны25

На МКАД сутыкнуліся фура і малакавоз, і малако вылілася на дарогу 

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын3

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць