Свет11

На наступны дзень пасля ад'езду патрыярха Кірыла ў сутыкненнях у Сірыі загінулі 40 чалавек

У сутыкненнях праціўнікаў рэжыму Башара Асада і сірыйскай арміі ў прыгранічных з Іярданіяй населеных пунктах у панядзелак загінула каля 40 чалавек.

Сутычка адбылася ў мястэчку Хірбет-Газалех, што за 20 км на поўнач ад мяжы на дарозе, якая злучае Аман і Дамаск. Сутыкненні пачаліся, калі ўцеклыя з арміі салдаты напалі на аўтобус з паліцыяй, паведамляе Reuters. На баку дэзертыраў таксама выступілі бедуіны.

Паводле інфармацыі актывістаў апазіцыі, падчас баёў загінула каля 20 чалавек з боку праціўнікаў рэжыму і каля 20 паліцэйскіх.

Чарговыя сутыкнення ў Сірыі адбыліся на наступны дзень пасля візіту ў Дамаск патрыярха Кірыла. Падчас сустрэчы з духоўнымі лідарамі краіны патрыярх казаў, што «Сірыя з’яўляецца дзяржавай, дзе праваслаўныя і мусульмане жывуць у міры, дзе высокі ўзровень талерантнасці ў грамадстве», дзе адсутнічаюць міжрэлігійныя канфлікты, а дзяржава паважае правы рэлігійных меншасцяў.

Візіт патрыярха Кірыла ў Сірыю адбыўся на фоне прыпынення сяброўства гэтай краіны ў Лізе арабскіх дзяржаваў, што прывяло да пагрому ў Дамаску пасольстваў і консульстваў краін — чальцоў гэтай арганізацыі. Паводле ацэнкі ААН, падчас супрацьстаяння рэжыму Башара Асада і апазіцыі цягам апошніх месяцаў у Сірыі загінула больш за 3500 чалавек.

У панядзелак кароль Іярданіі Абдала II заклікаў сірыйскага прэзідэнта Башара Асада сысці ў адстаўку.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай9

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пагрузчык-экскаватар урэзаўся ў пасажырскі аўтобус

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі69

Пуцін назваў вайну ва Украіне праведнай барацьбой за будучыню пакаленняў16

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час3

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай9

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць