Эканоміка

Прырост ВУП Беларусі знізіўся да 1,7%

Прырост валавога ўнутранага прадукту (ВУП) Беларусі ў трэцім квартале 2011 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года склаў 1,7% супраць 11,4% у другім квартале і 10,9% у першым квартале 2011 года
, паведамляецца ў статсправаздачы Нацыянальнага статкамітэта Беларусі (Белстат).

Намінальны ВУП у трэцім квартале склаў Br85,2 трлн супраць Br58,3 трлн ў другім квартале і Br42, 26 трлн у першым квартале. Дэфлятар ВУП у трэцім квартале склаў 177,4%, за 9 месяцаў - 148%.

Як паведамлялася,

Мінэканомікі Беларусі чакае ў чацвёртым квартале пераходу тэмпаў росту ВУП у адмоўную плоскасць.
Паводле прагнозу ведамства, выніковы прырост рэальнага ВУП у 2011 годзе складзе 4,5--5% з улікам таго, што за студзень-кастрычнік ВУП у рэальным выражэнні вырас на 7%, да Br216,8 трлн у намінальным выражэнні.

Па ацэнцы Мінфіна Беларусі, намінальны ВУП Беларусі ў 2011 годзе складзе Br266,7 трлн ($ 46,8 млрд па прагназаваным сярэднім курсе за год -- Br5,7 тыс. / $ 1). У 2010 годзе намінальны ВУП склаў Br162,96 трлн, або $ 54,7 млн (сярэдні курс Br2978 / $ 1).

Такім чынам,

у даляравым эквіваленце ВУП Беларусі ў 2011 годзе знізіцца на 14,4%.

Па прагнозу МВФ, у 2012 годзе рэальны ВУП Беларусі вырасце на 1,5%, да Br325,7 трлн ў намінальным выражэнні. Нацбанк Беларусі прагназуе сярэдні абменны курс у наступным годзе на ўзроўні Br8,5 тыс. / $ 1. Такім чынам,

у эквіваленце даляра ЗША ВУП Беларусі ў 2012 годзе можа знізіцца да $ 38,3 млрд.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі53

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Грэнландыю і на Фарэры цяпер будзе трапіць прасцей

У Магілёве пабудуюць другі лядовы палац. Пры ім будзе і першы ў горадзе аквапарк4

Пасля падаражання праезду маршрутка ў аэрапорт Мінск каштуе ў два разы танней, чым аўтобус. Як такое атрымалася?1

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры3

Наўседа: Дыялог з Мінскам магчымы, толькі калі Беларусь праявіць суседскую добрую волю7

УСУ атакавалі дронамі авіяцыйны завод у Смаленску падчас візіту Мядзведзева9

Па бярозавы сок у Мінску выстройваюцца велізарныя чэргі. Пакупнікі прыходзяць з дзясяткамі 5‑літровых бутляў2

Ёсць толькі восем беларускіх гарадоў, якія не выміраюць. Вось поўны спіс4

Заплацілі па 70 даляраў. Хто здымаў удзельнікаў Дня Волі ў Вільні для беларускіх спецслужбаў47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі53

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць