Генеральны дырэктарбізнэс-школы ІПМ Павел Данейка ў рамках сённяшняга Міжнароднага форуму прадпрымальніцтва, які праходзіць у Мінску, адзначыў, што ў Беларусі шмат паспяховых кампаній, аднак яны не любяць сябе афішаваць і проста спакойна працуюць.
«Мы дрэнна разумеем, як выглядае беларускі бізнэс. Многія беларускія паспяховыя кампаніі наогул не маюць зносінаў з дзяржавай. Мы проста не бачым тых кампаній, якія працуюць тут, а прадаюць свой тавар на заходніх рынках. Аднак іх досыць шмат», — лічыць эксперт.
«Дзяржава стварае няроўныя ўмовы для функцыянавання прыватных і дзяржаўных прадпрыемстваў. Быць вядомым у нас рызыкоўна», — падкрэсліў Данейка.
Пры гэтым ён мяркуе, што галоўным фактарам магчымага развіцця беларускага бізнэсу павінная стаць канкурэнцыя.
«Калі не будзе канкурэнцыі, не будзе і развіцця. Да прыкладу, Apple была
Каментары