Нерухомасць44

Ільготнае жыллё ў Мінску будзе каштаваць 8 мільёнаў рублёў за метр

Яшчэ ў пачатку гэтага года УКСы прасілі па 1,8-2,1 мільёна рублёў за квадратны метр. Гэта было каля $600-700 па тагачасным курсе.

Старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Аляксандр Даменікан заявіў, што ў наступным годзе ў Мінску плануецца пабудаваць 1 мільён квадратных метраў жылля. Па яго словах, 500 альбо 600 тысяч квадратных метраў з іх будзе пабудавана для грамадзянаў, якія стаяць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоваў.

«Колькасць ільготнікаў будзе скарачацца, а ў сувязі з высокімі стаўкамі банкаўскіх камерцыйных крэдытаў людзям будзе складана ўзяць іх на жыллёвае будаўніцтва», — мяркуе Дамінікан.

Ён таксама адзначыў, што будзе расці і кошт будаўніцтва. «Нашы разлікі паказваюць, што кошт квадратнага метра ў раёне 6 млн. — гэта аптымістычны кошт. Я думаю, што кошт будзе фармавацца ў раёне 900 даляраў у эквіваленце», — сказаў старшыня камітэта.

$900 зараз — гэта каля 8 мільёнаў рублёў.

Яшчэ ў пачатку гэтага года УКСы прасілі па 1,8-2,1 мільёна рублёў за квадратны метр. Гэта было каля $600-700 па тагачасным курсе. І цяпер выяўляецца, што будаўніцтва падаражэла нават у даляравым эквіваленце.

Калі па $900 будуць браць за метр з ільготнікаў, то колькі тады давядзецца заплаціць астатнім беларусам?

Пры цяперашніх заробках нават для таго, каб пабудаваць тры квадратных метры (ванну з туалетам) давядзецца працаваць год,
не выдаткоўваючы грошы ні на што іншае.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму22

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі31

Дзе ў Мінску будуць працаваць елачныя базары — спіс адрасоў

«Дажыліся. У Беларусі забараняюць выступаць на беларускай»14

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану10

Paramount, узначалены блізкім да Трампа мільярдэрам, уступіў у барацьбу з Netflix за Warner Bros

6 спосабаў насіць штучнае футра стылёва

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму5

Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць