Меркаванні1818

Ізраіль ударыць па Іране, частка краін выйдзе з Еўрасаюза

Брытанскі гісторык з Гарвардскага універсытэта зрабіў прагноз на наступнае дзесяцігоддзе.

Праз дзесяць гадоў зона еўра будзе па-ранейшаму існаваць, і нават павялічыцца, тым часам цяперашні Еўразвяз распадзецца, каб адрадзіцца ў іншым складзе і пад іншай назвай – прадбачыць знаны брытанскі гісторык з Гарвардскага універсытэта Ніл Фергюсан.

У сваім артыкуле ў суботнім Wall Street Journal ён прадстаўляе, крыху паўжартам, сваё бачанне Еўропы ў 2021 годзе. Ён піша, што

вынікам цяперашняга крызісу запазычанняў у зоне еўра будзе стварэнне ў 2012 годзе «Злучаных Штатаў Еўропы»
, у якіх супольная фіскальная палітыка запэўніць тое, што
краіны паўночнай Еўропы будуць утрымліваць эканоміку больш марнатраўных краін Еўропы паўднёвай
, такіх, як Грэцыя, Партугалія, Італія і Іспанія.

Жыхары гэтых паўднёвых краін, у якіх беспрацоўе дасягне афіцыйна 20%, будуць занятыя ў шэрай гаспадарчай сферы – «як пакаёўкі ды агароднікі для немцаў, якія ўсе без выключэння будуць мець другі дом на сонечным поўдні».

У зону еўра – працягвае Фергюсан – уступяць новыя краіны: Польшча, Літва, Латвія, якія, на ўзор Эстоніі, стануць «узорнымі краінамі новай Еўропы
, прыцягваючы нямецкія інвестыцыі, дзякуючы сваім лінейным падаткам і адносна нізкім заробкам».

З пераназванага Еўразвяза выйдзе Вялікабрытанія, згодна з вынікамі адпаведнага рэферэндуму. Ірландыя ўвойдзе ў Аб'яднанае Каралеўства, каб не мець клопатаў з удзелам у ЕС. Ад Еўразвяза адлучацца таксама Данія, Швецыя і Фінляндыя, якія разам з Нарвегіяй і Ісландыяй утвораць «Скандынаўскую лігу».

У новых Злучаных Штатах Еўропы будзе 29 дзяржаваў, бо месца тых, якія выйшлі, зоймуць шэсць маленькіх краін былой Югаславіі, а таксама Валонія і Фламандыя, якія з'явяцца пасьля распаду Бельгіі.

Сталіца новай федэрацыі будзе перанесеная з Брусэля ў Вену, каб падкрэсліць нямецкае дамінаванне.

Фергюсан робіць таксама прагнозы для Блізкага Усходу, але яны катастрафічныя. Ён прадбачыць, што

ў наступным годзе Ізраіль атакуе ядзерныя аб'екты ў Іране, не зважаючы на пратэст ЗША
, а Іран адкажа на гэта з дапамогай сваіх хаўруснікаў – радыкальных ісламістаў у Ліване і Сектары Газы. Турцыя ўстане на бок Ірану ў вайне з Ізраілем, а ў Егіпце прыйдуць да ўлады фундаменталісты з Мусульманскага брацтва.

Іранская Варта рэвалюцыі – прадбачыць аўтар – захопіць адзін з амерыканскіх караблёў у Персідскай затоцы і возьме ягоны экіпаж як закладнікаў. Гэта будзе апошні цвік у палітычную труну прэзідэнта Абамы. Пасля выбараў у ЗША праз год уладу ў Белым доме атрымае Міт Ромні.

Будучыню Беларусі гісторык-прарок не разглядаў.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Рысь, якая гуляе, мядзведзь і фламінга на фоне правадоў. За каго галасавалі гледачы на конкурсе «Фатограф дзікай прыроды года»1

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць