Здарэнні22

У Брэсце да 19 гадоў пазбаўлення волі прыгавораны бомж, які забіў мужчыну

Судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда 21 лістапада вынесла прыгавор 36-гадоваму бамжу. Ён прызнаны вінаватым ва ўчыненні забойства з асаблівай жорсткасцю (п. 6 ч. 2 арт. 139 КК) і крадзяжы (ч. 2 арт. 205 КК).

Як паведаміў следчы пракуратуры Брэсцкай вобласці Раман Дзямчук, які расследаваў гэтую справу, злачынства было ўчынена 1 красавіка ў Брэсце ў прыватным жылым доме. 55-гадовы мужчына, які там жыў, дазволіў пажыць з ім бамжу, пакуль той не знойдзе працу і не вызначыцца з месцам жыхарства.

1 красавіка паміж імі ўзнікла сварка, падчас якой пастаялец нанёс гаспадару дома некалькі ўдараў металічным ломам у вобласць галавы і шыі, прычыніў мужчыну цяжкія цялесныя пашкоджанні. Затым яшчэ жывым закапаў яго ў двары дома і ўцёк, выкраўшы камп’ютар і мабільны тэлефон пацярпелага.

Судова-медыцынская экспертыза ўстанавіла, што смерць наступіла ў выніку асфіксіі — мужчына задыхнуўся пад зямлёй. Яго цела было знойдзена 11 красавіка супрацоўнікамі міліцыі.

Па падазрэнні ва ўчыненні забойства бомж быў затрыманы 13 красавіка ў Мінску. Да гэтага часу ён паспеў збыць украдзены камп’ютар. Тэлефон быў у яго канфіскаваны.

Судовая калегія Брэсцкага абласнога суда прыгаварыла абвінавачанага да 19 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі строгага рэжыму.

Прыгавор не набыў законную моц і можа быць абскарджаны. У момант учынення забойства бомж знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. У судзе прызнаў сваю віну часткова. Раней пяць разоў ён быў судзімы за крадзеж маёмасці.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў нізкі статус і напісаў прашэнне аб памілаванні

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў нізкі статус і напісаў прашэнне аб памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Дальнабойшчыкі зарабляюць шмат, але калі ідуць на пенсію або па крэдыт, то выяўляецца, што не ўсё так радасна6

У Польшчы знайшлі сабаку, які згубіўся ў Беларусі. Здаецца, ён сам перайшоў мяжу па замерзлай рацэ2

Трамп заклікаў Украіну стаць больш згаворлівай9

«Жорсткі лофт». У «Мінск-Свет» здаюць студыю з голымі сценамі — людзі шакаваны цаной3

Пасажырскі цягнік уначы сутыкнуўся з дзікай жывёлай

Сёння на Алімпіядзе выступяць чатыры беларускі1

Рэстлер Логан Пол прадаў калекцыйную картку з пакемонам за 16 мільёнаў даляраў. Гэта сусветны рэкорд1

Дзеці, зачатыя зімой, могуць мець пажыццёвую абарону ад лішняй вагі3

Бандарэнка накінуўся на Ціханоўскую. Вінаградаў рэзка адказаў яму27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў нізкі статус і напісаў прашэнне аб памілаванні

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў нізкі статус і напісаў прашэнне аб памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць