Свет22

У Пакістане тысячы людзей пратэстуюць супраць ЗША і НАТО

пасля авіяўдару па памежным блокпасце пакістанскай арміі.

Тысячы жыхароў Пакістана выйшлі на вуліцы, палілі пудзілы амерыканскага прэзідэнта Барака Абамы і сцягі ЗША. Так яны пратэставалі супраць авіяўдару НАТОў суботу, у выніку якога загінулі 28 чалавек.

Тысячы чалавек сабраліся ля консульства ЗША ў Карачы з крыкамі «Далоў Амерыку!». Адзін малады чалавек забраўся на сцяну вакол амбасады і ўзняў сцяг Пакістана на калючы дрот на сцяне. Мітынгі былі арганізаваныя правымі рэлігійнымі партыямі ў найбуйнейшых гарадах краіны.

У суботу верталёты НАТО перасеклі мяжу і абстралялі пакістанскі блокпост. У выніку авіяўдару загінулі 28 ваеннаслужачых пакістанскай арміі. У адказ на гэта ўлады Пакістану запатрабавалі ад ЗША вызваліць авіябазу Шамсі. База размешчана на поўдні Пакістана. Яе, як мяркуецца, выкарыстоўвае ЦРУ для запускаў беспілотнікаў Predator.

Генеральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн пазней заявіў, што гібель пакістанскіх вайскоўцаў падчас авіяналёту НАТА была «трагічнай і ненаўмыснай памылкай і няшчасным здарэннем».

Адносіны ЗША і Пакістана і раней былі напружанымі пасля аперацыі па ліквідацыі Усамы бен Ладэна.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА2

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, чаму ізраільская Arkia не стала лётаць у Мінск

Нарвежац Ёханэс Клеба стаў сяміразовым алімпійскім чэмпіёнам. Да рэкорда зусім блізка

У Мінску сталі выпускаць гарохавы маянэзны соус1

За год са стыхійных сметнікаў у мінскіх лясах вывезлі каля 1200 тон смецця1

У Польшчы расказалі падрабязнасці пра выкрытага шпіёна ў Міністэрстве абароны1

«А што Эпштэйн? Можна падумаць, што ты б адмовілася». Боты ўсталі на абарону Карыны Шуляк21

Затрыманы трэці падазраваны ў замаху на генерала ГРУ1

Ва Украіне 72‑гадовы мужчына сякерай і малатком забіў пяць чалавек — усе яны перасяленцы ад вайны11

За год у Польшчы выявілі каля 1400 беларусаў-нелегалаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА2

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць