Усяго патроху

Шчасце ці грошы? Бізнэсоўцы забаўляюцца

У Мінску адбыўся паядынак кіраўнікоў «Шчасце vs Грошы», у якім узялі ўдзел вядомыя бізнэсоўцы.

У Мінску адбыўся паядынак кіраўнікоў «Шчасце vs Грошы», у якім узялі ўдзел вядомыя бізнэсоўцы і топ-менеджары.
Ён стаўся завяршальным акордам VII міжнароднай бізнэс-канферэнцыі«Топ-менеджмент: разумныя грошы».

На своеасаблівы рынг выйшлі прадстаўнікі бізнэсу, якія ў гарачай спрэчцы адстойвалі свае пункты гледжання. Лагер «Шчасце» прадстаўлялі генеральны прадстаўнік нямецкай кампаніі «WÄLLER-System-Registraturen» у Расіі, Украіне і Казахстане Андрэй Леўчанка (Кіеў) і адзін са стваральнікаў кампаніі «Дайнова» Адам Палюховіч (Мінск). За лагер «Грошы» выступалі саўладальнік пяці сталічных рэстаранаў і бараў Вадзім Пракоп’еў і намеснік генеральнага дырэктара ў эканамічных пытаннях ЗП «Вэлком» Дзяніс Філазафовіч (Мінск).

«Шчасце — слова пафаснае, — заўважыў Вадзім Пракоп’еў, — а я ў сваім жыцці заўсёды спрабаваў пазбегнуць пафасу».

З ім рашуча не пагадзіўся Адам Палюховіч: «У рэальным жыцці я не раз сабе казаў: ты шчаслівы! Нават тады, калі ў мяне ўзнікалі ці не развязваліся праблемы, нават тады, калі не было грошай. А такое здаралася — калі не ставала элементарных грошай і даводзілася эканоміць на дробязях. Даказваць жа, што шчасце важнейшае за грошы, не лічу магчымым — гэта аксіёма».

Пакуль ламаліся коп’і ў інтэлектуальнай бітве, Сяргей Гусакоўскі, кіроўны партнёр кампаніі «Ключавыя рашэнні», якая выступала арганізатарам канферэнцыі, падзяліўся з журналістамі: «Наш паядынак кіраўнікоў прысвечаны вечнай спрэчцы: што важнейшае — быць шчаслівым чалавекам ці зарабляць грошы, жыць для таго, каб іх рабілася больш?»

На пытанне, а ці можна быць багатым і шчаслівым адначасова, Гусакоўскі адказаў: «Насамрэч чалавек мусіць быць шчаслівым у той момант, калі ён вельмі ясна разумее, колькі грошай яму трэба. Ён адчувае сябе шчаслівым, бо яму дастаткова часу і думак, каб не думаць пра грошы».

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль3

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША настойваюць, каб у новай дамове аб кантролі над ядзернымі ўзбраеннямі акрамя Расіі быў і Кітай

Ціханоўская шукае ў Варшаве касметолага і трэнера па боксе30

Трамп адкрыта выказаў падтрымку Віктару Орбану на выбарах4

Форма зборнай Гаіці выклікала сапраўдны фурор на Зімовых Алімпійскіх гульнях. Але яе ледзь не забаранілі2

Еўракамісія прадставіла прапановы па 20‑м пакеце санкцый супраць Расіі. Яго маюць прыняць да гадавіны вайны

Калеснікава падзякавала за падтрымку і кілаваты цеплыні і святла, якія яны адчула ў апошнія дні12

«Гэта ж махінацыя». Беларуска дапамагла сяброўцы зрабіць польскую візу і атрымала галаўны боль з банкам5

Франак Вячорка і Аляксандр Дабравольскі пераязджаюць у Варшаву разам з Ціханоўскай26

У Беларусі пасля «Улі» хочуць абмежаваць цэны на таксі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль3

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць