На снежаньскім канцэрце ў межах праекту «Тузін. Unplugged» выступяць два гурты, якія якраз на канец года падрыхтавалі свае новыя рэлізы.«Красные звёзды» сыграюць у акустычнай версіі песні з новага альбома «Жівой», у тым ліку новую беларускамоўную «Зорачку», якая абяцае стаць адным з іх галоўных хітоў. Гурт Pomidor/OFF у сваю чаргу пакажа рэшту са свайго новага дыска «Патас/Попс/Прапаганда» і зайграе ўсімі любімыя хіты.
Гурт «Красные звёзды» ўпершыню запісалі песню
Pomidor/OFF плануе выступіць на «Тузін. Unplugged» у поўным складзе: Аляксандр Памідораў на вакале ды з гітараю, на басе — Сяргей Канановіч, а на бубнах — Зміцер Харытановіч. «Мы рыхтуем праграму з старых, новых і нават яшчэ зусім нячутых песень. Праўда, пакуль не магу сказаць, у якой прапорцыі між сабой яны будуць суадносіцца. Дакладна, што аранжыроўкі вядомых з электрычнасці твораў будуць перапрацаваныя», — заўважае Памідораў. Музыкі абяцаюць выканаць такія песні, як «Быць беларусам», «Радыё» ды «Дзень без гарэлкі.
Падчас выступаў гледачы змогуць задаць пытанні музыкам. Весці імпрэзу будзе Алег Хаменка.
Канцэрт пачнецца ў 19.00 2 снежня (пятніца) у мінскім клубе «Графіці» (зав. Калініна, 16).
Кошт квітка — 50 000 руб. Набыць квіткі можна ў клубе загадзя з 18.00 да 22.00 штодня, акрамя суботы і нядзелі. Інфалінія:
Каментары