Культура44

Спажыва для роздуму

Цыцкі як цацкі! Зацыцкацца — верце! —
Гэткія цыцкі бы цыцкаў да смерці!..

Гэта не мае радкі. Гэта экспромт нашага паэта-эмігранта Пётры Сыча (як добра, што ён, жаўнер Войска Польскага, трапіўшы ў верасні 1939-га ў савецкі палон, даўмеўся ў 1941-м запісацца ў армію генерала Андэрса).

Гэты экспромт — побач з адпаведным малюнкам — запісаны ў нататніку Пётры Сыча. Нататнік жа, які захоўваецца ў Беларускай бібліятэцы імя Францішка Скарыны ў Лондане, старонка за старонкай узноўлены ў сёлетнім (ужо 34-м) выпуску «Запісаў» Беларускага інстытута навукі й мастацтва ў Нью-Ёрку.

Сярод пісьменнікаў, якія малявалі (напрыклад, Васіль Быкаў і Уладзімір Караткевіч) Пётра Сыч, як на мой густ, самы лепшы рысавальшчык.
Думаю, што многія з тых, хто пагартае 34-ты выпуск «Запісаў», згодзяцца са мною.

Салідны — на 712 старонак — том «Запісаў» прысвечаны тэме «Беларусы ў Нямеччыне».
У працы Лявона Юрэвіча, успамінах Барыса Данілюка, Надзеі Запруднік, Алеся Марговіча і Вітаўта Кіпеля гаворка ідзе пераважна пра лагеры перамешчаных асоб першай паваеннай пары ў Нямеччыне, а Івонка Сурвіла прысвяціла свой артыкульчык лагерам перамешчаных асоб у Даніі, бо і ў гэтую краіну-суседку Нямеччыны трапілі беларусы. Тэматычна да гэтых матэрыялаў можна далучыць нататку аб праваслаўнай царкве Міру Усходу і Захаду ў Мюнхене і фотаздымкі, на якіх мы бачым выдатных беларускіх святароў Льва Гарошку ды Чэслава Сіповіча.

Лёс закідваў нашых землякоў не толькі ў Заходнюю Еўропу. Пра бацюшку Міхаіла Бажар’янава, які трапіў аж у Танганьіку, пра тое, што яму давялося перажыць у міжваенны і ваенны час, пра ягоны машынапіс — артыкул Міхася Швэдзюка.

Праз лагеры перамешчаных асоб прайшоў і выдатны гісторык і публіцыст Паўла Урбан, які сёлета на пачатку лютага пакінуў нас. У новым выпуску «Запісаў» друкуюцца ягоныя ўспаміны.

Успаміны, калі казаць пра жанры ў гэтым выпуску «Запісаў», займаюць бальшыню яго старонак.
Аляксандру Фядуту, які заснаваў у выдавецтве «Лімарыус» серыю «Беларускія мемуары», будзе што выбраць. Упэўнены, што ён абавязкова падрыхтуе том з успамінамі такой асобы, як пасол на Сойм Польскай Рэспублікі і віцэ-прэзідэнт Беларускай Цэнтральнай Рады Юры Сабалеўскі. З успамінаў, якія друкуюцца, у 34-м выпуску, чытач можа даведацца, чаму польскім уладам не ўдалося арыштаваць яго 15 студзеня 1927 года разам з іншымі пасламі Беларускай сялянска-работніцкай Грамады — Браніславам Тарашкевічам, Паўлам Валошыным, Пятром Мятлой і Сымонам Рак-Міхайлоўскім. Даволі цікавая і прадмова да ўспамінаў, якую напісаў гісторык Аляксандр Пашкевіч.

Сапраўдным жа адкрыццём для мяне стаў перадрук з «Беларускай газэты» эсэ Антона Адамовіча «Бацька — сянняшніх і заўтрашніх? (Крыху — мімабегам — пра Каруся Каганца».
Гэты выдатны гісторык і літаратуразнаўца супастаўляе два творы — «Прадмову» і «Прамову». Прадмову Францішка Багушэвіча да «Дудкі беларускай» (1891) ды «Прамову» Каруся Каганца (1893). І робіць даволі цікавыя высновы. Вакол высноваў Антона Адамовіча, упэўнены, будуць спрэчкі, але нельга не адзначыць, што яны маюць канцэптуальны характар, і іх вымушаныя будуць улічыць усе, хто вывучае гісторыю беларускага руху ХХ стагоддзя.

Ужо адно эсэ Антона Адамовіча, якое дае спажыву для роздуму, абавязвае мяне з ухвалай напісаць пра новы, 34-ты, выпуск «Запісаў» Беларускага інстытута навукі й мастацтва.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона2

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Усе навіны →
Усе навіны

Заходнія дыпламаты паўдзельнічалі ў жалобных мерапрыемствах у Хатыні10

Не толькі ў Беларусі. Продажы кітайскіх аўто ў Еўропе растуць шалёнымі тэмпамі4

Пашынян у метро эмацыйна паспрачаўся з пасажыркай наконт Карабаха7

Падрабязнасці дыверсіі ў Чэхіі: падпалены завод вырабляў цеплавізары для УСУ2

«Я расказваў ім пра метады негвалтоўнага супраціву Расіі». Партнёра Карач па пацыфізме збілі ў кіеўскім ваенкамаце22

«Вы ведаеце, што большасць беларусаў лічаць вас нікчэмнымі халуямі?»16

У Слуцкім раёне за адну гадзіну на пажарах загінулі два чалавекі

У Наваполацку падчас футбольнага матчу двойчы мячом прабілі дах трыбун ВІДЭА4

У Мядзведжыне татальна высякаюць лес. Афіцыйная версія — ратуюць ад караеда10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона2

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць