Культура

Людка Сільнова прэзэнтавала кніжку крытычных нарысаў

У зборніку паэткі – ня вершы, а крытычныя нарысы, а таксама літаратурныя партрэты культурных дзеячоў 1990‑х гадоў.

12 лютага ў Менску Людка Сільнова прэзэнтавала сваю новую кніжку – «Крышталёвы сад». У зборніку паэткі – ня вершы, а крытычныя нарысы, а таксама літаратурныя партрэты культурных дзеячоў 1990‑х гадоў.

Васючэнка: «Дзеля чаго жыве Людміла/ Калі жыцьцё табе ня міла/ Калі абрыдла казіно/ Не цягнуць карты і віно/ Калі ня вабіць дыскатэка/ Тады шнуруй ў бібліятэку…»

Літаратуразнаўца Пятро Васючэнка прысьвяціў паэтцы Людцы Сільновай «альбомны верш».

Уплыў 1990‑х на сучасны стан беларускай літаратуры, што адбылося, і чаго не адбылося ў культурнай сытуацыі Беларусі, якая рабіла першыя крокі незалежнасьці – на гэтыя ды іншыя тэмы разважалі ўдзельнікі імпрэзы.

Для рэдактара выданьня Валянціна Акудовіча «Крышталёвы сад» – гэта больш чым зборнік крытыкі:

Акудовіч: «Тут напісана «Кніга крытыкі». Фармальна гэта так. Тут ёсьць рэцэнзіі, ёсьць літаратурныя партрэты. Але па сутнасьці гэта ня кніга крытыкі. Гэта таксама кніга паэзіі. Таму што больш нідзе вы не сустрэнеце такой крытыкі як тут: тут увесь час адкрываюцца сусьветы, а ня проста расстаўляюцца літаратурныя знакі».

З залі запыталіся – чаму паэтка зьвярнулася да крытыкі?

Сільнова: «Мая праца празаічная, але з пункту гледжаньня паэтэсы. Разгляд кніжак маіх калегаў. З выкарыстаньнем майго асабістага інструмэнтарыя. А плён – кніжка, якая выйшла».

Адзін зь герояў «Крышталёвага саду» – паэт і філёзаф Ігар Бабкоў так сказаў пра Людку Сільнову і ейныя літаратуразнаўчыя працы:

Бабкоў: «Людка, напэўна, адна зь першых, якая прарвала аблогу неістотнага літаратуразнаўства».

Людка Сільнова раз пораз уздымалася, каб падзякваць за віншаваньні.

Сільнова: «Мы шукалі альтэрнатыўную літаратуру, усе 1990‑я. Зараз, азіраючыся назад, хачу сказаць, што гэта было цэлае войска новых літаратараў, якія з розных галінаў ведаў і прафэсіяў прыйшлі ў літаратуру. І зараз іх як бы не існуе. Многія пайшлі сваімі шляхамі ў свае прафэсіі. Але тое, што было, ужо ня зьменіцца. Гэтая агульнасьць, яна застался. Мы ўсе служылі ў адным войску».

Севярын Квяткоўскі, Радыё Свабода

Фота з імпрэзы

Фота ў застаўцы — Юліі Дарашкевіч

Каментары

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць